Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛІКІ 30:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 а калі муж яе, пачуўшы, адхіліў іх, дык усе абяцаньні яе, што выйшлі з вуснаў яе, і зарокі душы яе не адбудуцца: муж яе зьнішчыў іх, і Гасподзь даруе ёй.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 А калі муж ейны, забараняючы, забароніць ёй, пачуўшы пра гэта, усё, што выйшла вуснаў яе, яе абяцаньні, якімі яна зьвязала душу сваю, будуць няважныя, бо муж забараніў; і ГОСПАД даруе ёй.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 А калі ён адразу ж запярэчыў, то яна не будзе звязана прысягай, бо муж запярэчыў, і хай Госпад будзе ласкавы да яе.

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 30:13
13 Крыжаваныя спасылкі  

Хачу таксама, каб вы ведалі, што кожнаму мужу галава - Хрыстос, жонцы галава - муж, а Хрысту галава - Бог.


і ня мужчына створаны жанчыне, а жанчына мужчыне.


Ці такі той пост, які Я выбраў, - дзень, у які томіць чалавек душу сваю, калі нурыць галаву сваю, як трысьнёг, і падсьцілае пад сябе зрэб'е і попел? Ці гэта называеш постам і днём, заўгодным Госпаду?


Там упалі беззаконьнікі, скінутыя, і ня могуць устаць.


І абвясьціў я там пост каля ракі Агавы, каб упакорыцца нам перад абліччам Бога нашага, прасіць у Яго пасьпяховай дарогі сабе і дзецям нашым і ўсёй маёмасьці нашай,


І на дзясяты дзень гэтага сёмага месяца хай будзе ў вас сьвяшчэнны сход: упакорвайце тады душы вашыя і ніякай працы не рабеце;


гэта вам субота спакою, і ўпакорвайце душы вашыя, зь вечара дзявятага дня месяца; ад вечара да вечара сьвяткуйце суботу вашую.


таксама на дзявяты дзень сёмага месяца гэтага, дзень ачышчэньня, хай будзе ў вас сьвяшчэнны сход: упакорвайце душы вашыя і прыносьце ахвяру Госпаду:


І хай будзе гэта вам вечнаю пастановаю: на сёмым месяцы, у дзясяты дзень месяца ўпакорвайце душы вашыя і ніякае дзеі ня чынеце, ні тубылец, ні прыхадзень, што пасяліўся сярод вас,


Ня ўліхяйцеся адно ад аднаго, хіба што па згодзе, на час, каб быць у посьце і малітве, а потым зноў будзьце разам, каб не спакушаў вас сатана няўстрыманьнем вашым.


і муж яе чуў, і змоўчаў пра тое, і не забараніў ёй, дык усе абяцаньні яе збудуцца, і ўсякі зарок, які яна паклала на душу сваю, адбудзецца;


Кожнае абяцаньне і кожны зарок з клятваю, каб упакорыць душу, муж яе можа сьцьвердзіць, і муж яе можа адхіліць;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы