Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛІКІ 3:41 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

41 і вазьмі лявітаў дзеля Мяне, - Я Гасподзь, - замест усіх першынцаў з сыноў Ізраіля, а быдла лявітаў замест усяго першароднага быдла сыноў Ізраілевых.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

41 і вазьмі лявітаў для Мяне як замену ўсіх першародных сярод сыноў Ізраіля. Я — ГОСПАД. І вазьмі жывёлу лявітаў замест усёй першароднай жывёлы сыноў Ізраіля».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

41 і вазьмі левітаў для Мяне як замену ўсіх першародных з сыноў Ізраэлевых, Я — Госпад; і іх жывёлу на замену ўсёй першароднай жывёле сыноў Ізраэлевых».

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 3:41
10 Крыжаваныя спасылкі  

вось, я ўзяў лявітаў з сыноў Ізраілевых замест усіх першынцаў, якія размыкаюць сьцёгны з сыноў Ізраілевых; лявіты будуць Мае,


вазьмі лявітаў замест усіх першынцаў з сыноў Ізраіля і быдла лявітаў замест быдла іхняга; няхай лявіты будуць Мае. Я Гасподзь.


Які аддаў Сябе на адкупленьне ўсіх: такое было ў свой час сьведчаньне,


бо Сын Чалавечы ня прыйшоў, каб Яму служылі, а каб паслужыць і аддаць душу Сваю як выкуп за многіх.


Усё, што размыкае сьцёгны ў кожнай плоці, якую прыносяць Госпаду, зь людзей і з быдла, хай будзе тваё; толькі першынец зь людзей павінен быць выкуплены, і першароднае з быдла нячыстага павінна быць выкуплена;


замест усіх першынцаў з сыноў Ізраілевых, якія размыкаюць усякія сьцёгны, Я бяру іх Сабе;


І палічыў Майсей, як загадаў яму Гасподзь, усіх, першынцаў з сыноў Ізраілевых,


бо ўсе першынцы - Мае; таго дня, калі пабіў Я ўсіх першынцаў у зямлі Егіпецкай, асьвяціў Я Сабе ўсіх першынцаў Ізраілевых ад чалавека да быдла: яны павінны быць Мае. Я Гасподзь.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы