Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 3:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 ахове сыноў Гірсонавых у скініі сходу даручаецца скінія і покрыва яе, і заслона на ўваходзе ў скінію сходу,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 Сынам Гершона ў Намёце Спатканьня даручана Сяліба, Намёт і пакрыцьцё ягонае, заслона пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 яны ахоўваюць у палатцы сустрэчы саму скінію, палатку, яе пакрыццё, а таксама пакрывала, што нацягваецца пры ўваходзе ў палатку сустрэчы

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 3:25
23 Крыжаваныя спасылкі  

і каб ахоўвалі скінію адкрыцьця і сьвятыню і сыноў Ааронавых, братоў сваіх, пры службах дому Гасподняму.


І паставіў Эзэкія чэргі сьвятароў і лявітаў, па іх разьмеркаваньні, кожнага пры справе сваёй ягонай сьвятарскай ці лявіцкай, пры цэласпаленьні і пры ахвярах мірных, для службы, для хваленьня і славаслоўя, каля брамаў дома Гасподняга.


усё зрабеце, як Я паказваю табе, і ўзор скініі і ўзор усяго посуду яе; так і зрабеце.


напяў покрыва над скініяю і паклаў века паверсе гэтага покрыва, як загадаў Гасподзь Майсею.


І павесіў заслону пры ўваходзе ў скінію;


а даручы лявітам скінію адкрыцьця і ўсе прылады яе і ўсё, што пры ёй: няхай яны носяць скінію і ўсе прылады яе, і служаць пры ёй, і каля скініі няхай ставяць табар свой;


І зьнята была скінія, і пайшлі сыны Гірсонавыя і сыны Мэрарыныя, якія носяць скінію.


правадыр пакаленьня сыноў Гірсонавых Эліясаф, сын Лаэлаў;


і няхай яны будуць на варце замест яго і на варце замест усяго супольства пры скініі сходу, каб несьці службы пры скініі;


дзьве падводы і чатырох валоў аддаў сынам Гірсонавым, адпаведна з родам службы іхняй;


Падобна на тое, як калі б хто, ідучы ў дарогу і пакідаючы дом свой, даў слугам сваім уладу, і кожнаму сваю працу, і загадаў брамніку чуваць.


Скажэце Архіпу: глядзі, каб табе выканаць служэньне, якое ты прыняў у Госпадзе.


Давяраю табе, сыне мой Цімафею, згодна з ранейшымі пра цябе прароцтвамі, такі наказ, каб ты змагаўся згодна зь імі як добры воін,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы