Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 25:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 І сказаў Майсей судзьдзям Ізраілевым: забеце кожны людзей сваіх, якія прыляпіліся да Ваал-Фегора.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 І сказаў Майсей судзьдзям Ізраіля: «Забіце тых людзей вашых, якія прыляпіліся да Баал-Пэора».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 І сказаў Майсей суддзям Ізраэля: «Хай кожны з вас заб’е блізкіх сваіх, якія прыляпіліся да Баал-Пэгора».

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 25:5
12 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў ім Ільля: схапеце прарокаў Ваалавых, каб ніводзін зь іх не схаваўся. І схапілі іх, і завёў іх Ільля да патока Кісона і закалоў іх там.


а ты нагледзь з усяго народу людзей здольных, якія баяцца Бога, людзей праўдзівых, якія ненавідзяць карысьлівасьць, і пастаў над ім тысячнікамі, сотнікамі, пяцідзясяцкімі;


Той, хто прыносіць ахвяру божышчам, акрамя аднаго Госпада, хай будзе зьнішчаны.


І прыляпіўся Ізраіль да Ваал-Фегора. І ўспалымніўся гнеў Гасподні на Ізраіля.


што паявіліся ў ім бязбожныя людзі спасярод цябе і спакусілі жыхароў горада іхняга, кажучы: «хадзем і будзем служыць багам іншым, якіх вы ня ведалі», -


пабі жыхароў таго горада вастрыём меча, аддай праклёну яго і ўсё, што ў ім, і быдла яго пабі вастрыём меча;


Калі цябе пачне ўмаўляць брат твой тайна, сын маці тваёй, альбо сын твой, альбо дачка твая, альбо жонка на ўлоньні тваім, альбо сябар твой, які для цябе, як душа твая, кажучы: «хадзем і будзем служыць багам іншым, якіх ня ведаў ты і бацькі твае»,


а забі яго; твая рука першая павінна быць на ім, каб забіць яго, а потым рукі ўсяго народа;


хіба мала вам беззаконьня Фэгоравага, ад якога мы не ачысьціліся да сёньня і за якое было пабіта супольства Гасподняе?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы