Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 21:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 І сказаў Гасподзь Майсею: зрабі сабе зьмея і выставі яго на сьцяг, і ўкушаны, зірнуўшы на яго, застанецца жывы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 І сказаў ГОСПАД Майсею: «Зрабі [зьмея] палючага і падымі яго як сьцяг. Кожны ўкушаны, калі гляне на яго, будзе жыць».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 І сказаў Госпад яму: «Зрабі сабе змея і падымі яго замест знака; хто, укушаны, гляне на яго, будзе жыць».

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 21:8
7 Крыжаваныя спасылкі  

ён адмяніў вышыні, разьбіў статуі, высек дуброву і зьнішчыў меднага зьмея, якога зрабіў Майсей, бо да самых тых дзён сыны Ізраілевыя кадзілі яму і называлі яго Нэхуштан.


Гасподзь размыкае вочы сьляпым, Гасподзь сагнутых выпроствае; Гасподзь любіць праведных.


ня радуйся зямля Філістымская, што зламана жазло, якое біла цябе; бо з кораня зьмяінага выпаўзе асьпід, і плодам яго будзе лятучы дракон.


Цяжар на жывёлах, якія ідуць на поўдзень, па зямлі прыгнёту і ўціску, адкуль выходзяць ільвіцы ды ільвы, асьпіды і лятучыя зьмеі; яны нясуць на хрыбтах аслоў багацьці свае і на гарбах вярблюдаў скарбы свае народу, ад якога ня будзе ім карысьці.


Да Мяне зьвярнецеся і будзеце выратаваныя, усе канцы зямлі; бо Я - Бог, і няма іншага.


і як Майсей падняў зьмяю ў пустыні, так мае быць падняты Сын Чалавечы,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы