Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 16:47 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

47 І ўзяў Аарон, як сказаў Майсей, і пабег да супольства, і вось, ужо пачалася пагібель у народзе. І ён паклаў дымленьне і заступіўся за народ;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

47 І зрабіў Аарон, як сказаў Майсей, і прыбег да царквы, і вось, ужо пачалася пляга сярод народу. І ён палажыў кадзіла, і перамольваў за народ.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

47 Калі гэта зрабіў Аарон і прыбег да грамады, якую ўжо вынішчала кара, ён прынёс кадзіла і ачысціў народ;

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 16:47
9 Крыжаваныя спасылкі  

Ён ператварае буру ў цішыню, і хвалі сунімаюцца.


І сказаў Майсей Аарону: вазьмі кадзіла і пакладзі ў яго агню з ахвярніка і ўсып дымленьня, і нясі хутчэй да супольства і заступіся за іх, бо выйшаў гнеў ад Госпада, пачалася пагібель.


стаў ён паміж мёртвымі і жывымі, і пагібель спынілася.


і будзе ён яму і нашчадкам ягоным пасьля яго запаветам сьвятарства вечнага, за тое, што ён паказаў руплівасьць за Бога свайго і заступіўся за сыноў Ізраілевых.


А Я кажу вам: любеце ворагаў вашых, дабраслаўляйце кляцьбітоў вашых, рабеце дабро ненавісьнікам вашым і малецеся за крыўдзіцеляў вашых і за ганіцеляў вашых;


Ня будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы