Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛІКІ 16:30 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

30 а калі Гасподзь учыніць нязвычайнае, і зямля разьзявіць вусны свае і праглыне іх і ўсё, што ў іх, і яны жывыя сыдуць у апраметную, дык ведайце, што людзі гэтыя пагардзілі Госпадам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

30 А калі ГОСПАД ство­рыць незвычайнае, і зямля разявіць пашчу сваю, і праглыне іх і ўсё, што да іх [належыць], і жывыя трапяць яны ў адхлань, ведайце, што яны зьневажалі ГОСПАДА».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

30 А калі Госпад даканае штосьці незвычайнае, што зямля разявіць пашчу сваю і праглыне іх і ўсё, што ім належыць, і жывыя трапяць яны ў пекла, то ведайце, што яны ганьбілі Госпада».

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 16:30
12 Крыжаваныя спасылкі  

і сышлі яны з усім, што належала ім, жывыя ў апраметную, і накрыла іх зямля, і згінулі яны спасярод супольства.


Ці не для бязбожніка пагібель, і напасьце ці ж не для таго, хто ўчыняе ліха?


Ці доўга табе бадзяцца, адпалая дачка? Бо Гасподзь стварыў на зямлі нешта новае: жонка выратуе мужа.


Я зрабіў зямлю і стварыў на ёй чалавека; Я - Мае рукі і распасьцёрлі нябёсы, і ўсяму воінству іхняму даў закон Я.


Я ўтвараю сьвятло і ствараю цемру, раблю мір і чыню беды; Я, Гасподзь, раблю ўсё гэта.


Вось, Я раблю новае; а цяпер яно зьявіцца; няўжо вы і гэтага ня хочаце ведаць? Я правяду дарогу ў стэпе, рэкі - у пустыні.


Бо паўстане Гасподзь, як на гары Парацыме; разгневаецца, як у даліне Гаваонскай, каб зрабіць дзею Сваю, незвычайную дзею, і ўчыніць дзеяньне Сваё, дзівоснае Сваё дзеяньне.


Толькі ён сказаў словы гэтыя, як расьселася зямля пад імі;


Якая ж доля мне ад Бога згары? І якая спадчына ад Усемагутнага зь нябёсаў?


Бо не пакіне Гасподзь жазла бязбожных над доляю праведных, каб праведныя не працягнулі рукі свае да беззаконьня.


Гэта на тое, каб ніякія дрэвы каля водаў ня пышаліся высокім ростам сваім і не падымалі вяршалін сваіх спасярод тоўстых сукоў, і каб не ляпіліся да іх праз вышыню іх дрэвы, якія п'юць ваду, бо ўсе яны будуць аддадзены сьмерці, у апраметную краіну разам з сынамі чалавечымі, што сышлі ў магілу.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы