Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 10:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 зрабі сабе дзьве срэбраныя трубы, каваныя зрабі іх, каб яны служылі табе на скліканьне супольства і каб здымаць табары;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 «Зрабі сабе дзьве трубы срэбныя, кутыя, і будуць яны склікаць усю грамаду, каб рыхтаваць табар [у дарогу].

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 «Зрабі сабе дзве трубы срэбраныя, чаканеныя, якімі зможаш склікаць сход, калі трэба будзе зняцца з лагера.

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 10:2
14 Крыжаваныя спасылкі  

Але ня зроблена было для дома Гасподняга срэбных місак, нажоў, чашаў, труб, усякага начыньня залатога і начыньня срэбнага з срэбра, што прыносяць у дом Гасподні,


і лявіты сьпевакі, - усе яны, Асаф, Эман, Ідытун і сыны іхнія і браты іхнія, - апранутыя ў вісон, з кімваламі і псалтырамі і цытрамі стаялі на ўсходнім баку ахвярніка, і зь імі сто дваццаць сьвятароў, якія трубілі трубамі,


Чынеце суд беднаму і сіраце; прыгнечанаму і гаротнаму справядлівасьць рабеце;


Разьвесялі нас за дні, калі Ты пабіваў нас, за леты, калі мы бачылі нягоды.


і зрабі з золата двух херувімаў: чаканнага вырабу зрабі іх на абодвух канцах вечка;


І зрабі сьвяцільню з золата чыстага; чаканная павінна быць гэтая сьвяцільня; сьцябло яе, галіны яе, чарачкі яе, яблыкі яе і кветкі яе павінны выходзіць зь яе;


Не насеце болей дарункаў марнотных; дым кадзільны агідны Мне; навамесяцаў і суботаў, сходаў сьвяточных трываць не магу: беззаконьне - і сьвяткаваньне!


Абвясьцеце ў Юдэі і агаласеце ў Ерусаліме, і гаварэце і трубеце трубою па зямлі; заклікайце голасна і кажэце: «зьбярэцеся і пойдзем ва ўмацаваныя гарады».


Трубу да вуснаў тваіх! Як арол наляціць на дом Гасподні за тое, што яны парушылі запавет Мой і пераступілі закон Мой!


Назначце пост, абвясьцеце ўрачысты сход, склічце старцаў і ўсіх жыхароў краіны гэтай у дом Госпада Бога вашага і заклікайце да Госпада.


Трубеце трубою на Сіёне і беце трывогу на сьвятой гары Маёй; хай трымцяць усе жыхары зямлі, бо настае дзень Гасподні, бо ён блізка -


І наказаў Гасподзь Майсею, кажучы:


а калі трэба склікаць сход, трубеце, але ня трывогу;


адзін Гасподзь, адна вера, адно хрышчэньне,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы