Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЗАХАРЫІ 8:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 Так кажа Гасподзь Саваоф: калі гэта ў вачах пазасталага народу здасца дзівосным у тыя дні, дык няўжо яно дзівоснае і ў вачах Маіх? кажа Гасподзь Саваоф.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Калі гэта [выглядае] цудам у вачах рэшты народу гэтага ў дні гэтыя, няўжо таксама гэта будзе цудам у вачах Маіх? — кажа ГОСПАД Магуцьцяў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 Вось што кажа Госпад Магуццяў: “Калі гэта ў вачах рэшты гэтага народа пакажацца цяжкім у тыя дні, то ці ж яно будзе цяжкім таксама ў Маіх вачах?” — кажа Госпад Магуццяў.

Глядзіце раздзел Копія




ЗАХАРЫІ 8:6
13 Крыжаваныя спасылкі  

Ці ёсьць што цяжкае Госпаду? У назначаны час буду Я ў цябе на другі год, і будзе ў Сарры сын.


І адказваў саноўнік, на руку якога апіраўся цар, чалавеку Божаму, і сказаў: калі б Гасподзь і адчыніў вокны на небе, дык і тады ці можа гэта быць? І сказаў той: вось убачыш сваімі вачыма, але есьці гэтага ня будзеш.


Князі сядзяць і змаўляюцца супраць мяне; а раб Твой разважае пра пастановы Твае.


«О Госпадзе Божа! Ты стварыў неба і зямлю вялікаю сілаю Тваёю і працягнутай рукою; Табе няма нічога немагчымага;


вось, Я - Гасподзь Бог кожнай плоці: ці ёсьць што немагчымае Мне?


А Ісус паглядзеў і сказаў ім: людзям гэта немагчыма, а Богу ўсё магчыма.


і вось ты будзеш маўчаць і ня зможаш гаварыць да таго дня, калі гэта збудзецца, за тое, што ты не паверыў словам маім, якія спраўдзяцца ў свой час.


бо ў Бога не застанецца бясьсілым ніякае слова.


Але Ён сказаў: немагчымае людзям магчымае Богу.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы