Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЗАХАРЫІ 12:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 І будзе ў той дзень, Я зьнішчу ўсе народы, якія нападацьмуць на Ерусалім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 І станецца ў той дзень, што Я буду шукаць, каб зьнішчыць усе тыя народы, якія выйдуць супраць Ерусаліму.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 І будзе: у той дзень зраблю, што ўсе народы, што нападаюць на Ерузалім, будуць знішчаны,

Глядзіце раздзел Копія




ЗАХАРЫІ 12:9
6 Крыжаваныя спасылкі  

і скіну троны царстваў і вынішчу сілу царстваў язычніцкіх, перакулю калясьніцы і тых, што сядзяць на іх, і скінутыя будуць коні і верхаўцы іхнія, кожны мечам другога.


Ніякая зброя, зробленая на цябе, ня дасьць посьпеху; і кожны язык, які будзе спаборнічаць з табою на судзе, - ты зьвінаваціш. Гэта спадчына рабоў Госпада, апраўданьне іх ад Мяне, кажа Гасподзь.


вось, Я зраблю Ерусалім чараю захапленьня ўсім навакольным народам, а таксама для Юды ў час аблогі Ерусаліма.


І як сон, як начное сьненьне будзе мноства ўсіх народаў, што ваююць супроць Арыіла, і ўсіх, што выступаюць супроць яго і ўмацаваньняў ягоных і абложнікаў яго.


Вось, будуць узбройвацца супроць цябе, але не ад Мяне; хто б ні ўзброіўся супроць цябе, - загіне.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы