Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЗАХАРЫІ 1:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 угневаўся Гасподзь на бацькоў вашых вялікім гневам,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 «Загневаўся гневам ГОСПАД на бацькоў вашых.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 «Загневаўся вельмі Госпад на бацькоў вашых.

Глядзіце раздзел Копія




ЗАХАРЫІ 1:2
24 Крыжаваныя спасылкі  

І вылілася лютасьць Мая і гнеў Мой і разгарэлася ў гарадах Юдэі і на вуліцах Ерусаліма; і яны зрабіліся развалінамі і пустыняю, як бачыце сёньня.


Дык вось вылью на іх абурэньне Маё, агнём лютасьці Маёй вынішчу іх, паводзіны іхнія абярну ім на галаву, кажа Гасподзь Бог.


Бацькі нашыя грэшнікі: іх больш няма, а мы кару нясем за беззаконьні іхнія.


каго ж бо з прарокаў ня гналі бацькі вашыя? яны забілі прадвесьнікаў прышэсьця Праведніка, прадажнікамі і забойцамі Якога сталіся сёньня вы,


Кіроўцу хору. На струнным інструмэньце. Псальма Давідава.


І пасьля ўсяго, што спасьцігла нас за благія ўчынкі нашыя і за вялікую віну нашую - бо Ты, Божа наш, пашкадаваў нас не па меры беззаконьня нашага і даў нам такое збавеньне.


Аднак жа Гасподзь не адклаў вялікай лютасьці гневу Свайго, якою загарэўся гнеў Ягоны на Юду за ўсе зьнявагі, якімі ўгневаў Яго Манасія.


як што зьмякчылася сэрца тваё, і ты ўпакорыўся прад Госпадам, пачуўшы тое, што Я сказаў пра месца гэтае і пра жыхароў яго, што яны будуць прадметам жаху і пракляцьця, і ты падраў вопратку сваю і плакаў прад Мною, дык і Я пачуў цябе, кажа Гасподзь.


Затое і Я пачну дзейнічаць люта; не пашкадуе вока Маё, і не памілую; і хай хоць бы крычалі ў вушы Мае моцным голасам, - не пачую іх.


І вялікім абурэньнем абураюся з народаў, якія жывуць у спакоі; бо калі Я мала ўгневаўся, яны павялічылі ліха.


Яны ўвайшлі і завалодалі ёю, але перасталі слухацца голасу Твайго і рабіць паводле закона Твайго, перасталі рабіць тое, што Ты наказаў ім рабіць, і за тое Ты навёў на іх усё гэта бедства.


І сэрца сваё скамянілі, каб ня чуць закону і слоў, якія пасылаў Гасподзь Саваоф Духам Сваім праз ранейшых прарокаў: за тое і спасьцігнуў іх вялікі гнеў Госпада Саваофа.


Бо так кажа Гасподзь Саваоф: як Я вызначыў пакараць вас, калі бацькі вашыя гнявілі Мяне, кажа Гасподзь Саваоф, і не адмяніў,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы