Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 9:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 Язык іхні - забойчая страла, гаворыць падступна; вуснамі сваімі гавораць з блізкімі сваімі прыязна, а ў сэрцы сваім ладзяць яму аковы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 Як страла згубная язык іхні, ашуканства кажуць вуснамі сваімі, гавораць бліжняму свайму “супакой”, а ў нут­ры сваім рыхтуюць пастку.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 Язык іх, як страла, якая раніць, вуснамі сваімі прамаўляе ён ашуканства; адзін аднаму жадае супакою, а патаемна ставіць пастку на яго.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 9:8
21 Крыжаваныя спасылкі  

Голас Гасподні над водамі, Бог славы загрымеў, Гасподзь над вялікімі водамі.


Як лук, напінаюць язык свой дзеля ілжы, мацуюцца на зямлі няпраўдаю; бо пераходзяць ад аднаго ліха да другога, і Мяне ня ведаюць, кажа Гасподзь.


Ня дасьць Ён пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Хто асланяе цябе:


З нараджэньня свайго адступіліся вы, бязбожныя; ад улоньня маці сваёй заблудзіліся, кажучы ману.


Дакуль, Госпадзе, зусім забывацьмеш мяне, дакуль аблічча хавацьмеш Сваё ад мяне?


Калі Авэнір вярнуўся ў Хэўрон, дык Ёаў узяў яго ў браму, быццам дзеля таго, каб пагутарыць зь ім таемна, і там ударыў яго ў жывот. І памёр Авэнір за кроў Асаіла, брата Ёава.


Кожны ашуквае сябра свайго, і праўды ня кажуць; прывучылі язык свой гаварыць ману, хітруюць да стомы.


Бо сярод народа Майго ёсьць бязбожныя: цікуюць, як лаўцы птушак, прыпадаюць да зямлі, ставяць пасткі і ловяць людзей.


Хто таймуе гул мораў, плёскат іхніх хваляў, і бунт народаў!


Што молат і меч і вострая страла, тое чалавек, які сьведчыць ілжыва супроць блізкага свайго.


Трымайцеся кожны сябра свайго, і не давярайце ніводнаму з братоў сваіх; бо кожны брат ставіць спатыку другому, і кожны сябар пераносіць паклёпы.


Так і гэтак багацеі яго поўныя няпраўды, і жыхары яго кажуць ману, і язык іхні ёсьць падман у вуснах іхніх,


Дакуль буду вагацца ў душы маёй, скруху ў сэрцы маім насіцьму штодзённа? Дакуль вораг мой будзе ўзносіцца нада мною?


Так дабраслаўлю Цябе ў жыцьці маім; у імя Тваё рукі мае падыму.


Няўжо Я не пакараю за гэта? кажа Гасподзь; і ці не адпомсьціць душа Мая такому народу, як гэты?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы