Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 52:31 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

31 У трыццаць сёмы год пасьля перасяленьня Ёакіма, цара Юдэйскага, у дванаццатым месяцы, у дваццаць пяты дзень месяца, Эвільмэрадах, цар Вавілонскі, у першы год цараваньня свайго, узвысіў Ёакіма, цара Юдэйскага, і вывеў яго зь цямнічнага дома;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

31 І сталася ў трыццаць сёмым годзе выгнаньня Егаяхіна, валадара Юды, у дванаццатым месяцы, у дваццаць пяты [дзень] месяца, Эвіль-Мэрадах, валадар Бабілонскі, у год, калі заваладарыў, падняў галаву Егаяхіну, валадару Юды, і вывеў яго з вязьніцы.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

31 І сталася ў трыццаць сёмым годзе па высяленні ў няволю Ёахіна, цара Юдэйскага, у дванаццаты месяц, дваццаць пятага дня месяца, Эвілмэрадах, цар Бабілона, у год, у які пачаў цараваць, узняў галаву Ёахіну, цару Юдэйскаму, і вывеў яго з вязніцы.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 52:31
8 Крыжаваныя спасылкі  

праз тры дні фараон узьнясе галаву тваю і верне цябе на месца тваё, і ты падасі чашу фараонавую ў руку яму, па ранейшай завядзёнцы, калі ты быў у яго чашнікам;


На трэці дзень, дзень народзінаў фараонавых, учыніў ён гасьціну ўсім слугам сваім і ўспомніў пра галоўнага чашніка і галоўнага пекара сярод слуг сваіх;


Калі хто зьнішчаны будзе, ты скажаш: узвышэньне! і Ён уратуе таго, хто панік абліччам,


Дабраславёны Гасподзь, бо Ён пачуў голас маленьняў маіх.


Шмат каторыя кажуць душы маёй: «Няма яму ў Богу ратунку!»


Сэрца цара ў руках у Госпада, як патокі водаў: куды захоча, Ён кіруе яго.


Замест Еханіі, сына Ёакімавага, цараваў Сэдэкія, сын Ёсіі, якога Навухаданосар, цар Вавілонскі, паставіў царом у зямлі Юдэйскай.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы