Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 51:33 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

33 Бо так кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў: дачка Вавілона падобная на гумно ў час малацьбы ў ім; яшчэ крыху, і настане час жніва яе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

33 Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля: “Дачка Бабілону [сталася] як ток у час малацьбы. Яшчэ крыху, і прый­дзе для яе час жніва”.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

33 Бо гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: «Дачка Бабілона — як ток у час малацьбы на ім, яшчэ крыху — і прыйдзе на яе час жніва».

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 51:33
15 Крыжаваныя спасылкі  

Бо да збору вінаграду, калі ён адцьвіце, і гронка пачне дасьпяваць, Ён адатне нажом вецьце і адкіне, і абсячэ парасткі.


О, памалочаны мой і сыне току майго! Што чуў я ад Госпада Саваофа, Бога Ізраілевага, тое і вам абвясьціў.


Сыдзі і сядзь у пыл, дзяўчына, дачка Вавілона; сядзі на зямлі: трона няма, дачка Халдэяў, і больш не называцьмуць цябе пяшчотнаю і раскошнаю.


і броды захоплены, і агароджы спалены агнём, і ваяры ахоплены страхам.


І табе, Юдзе, вызначана жніво, калі Я вярну палон народу Майго.


Пусьцеце ў ход сярпы, бо жніва пасьпела; ідзеце, спусьцецеся, бо чавільня поўная і падчавільнік пераліваецца, бо злосьць іх вялікая.


Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы Дамаска і за чатыры не пашкадую яго, бо яны малацілі Галаад жалезнымі цапамі.


Але яны ня ведаюць думак Гасподніх і не разумеюць парады Ягонай, што Ён сабраў іх як снапы на гумно.


Устань і малаці, дачка Сіёна; бо Я зраблю рог твой жалезным і капыты твае зраблю меднымі, - і скрышыш многія народы і прысьвеціш Госпаду здабыткі іхнія і багацьці іхнія Ўладару ўсёй зямлі.


У гневе крочыш Ты па зямлі і ў абурэньні топчаш народы.


пакіньце расьці разам тое і другое да жніва; а ў час жніва я скажу жняцам: зьбярэце перш куколь і зьвяжэце яго ў снапы, каб спаліць яго; а пшаніцу зьбярэце ў засекі мае.


вораг, які пасеяў яго, ёсьць д'ябал; жніво ёсьць сканчэньне веку, а жняцы - анёлы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы