Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 50:32 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

32 І спатыкнецца гардыня і ўпадзе, і ніхто не падыме яго; і распалю агонь у гарадах ягоных, - і зжарэ ўсё вакол яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

32 І спатыкнецца пыхлівец, і ўпадзе, і ня будзе каму яго падняць, і Я запалю агонь у-ва ўсіх гарадах ягоных, і ён спаліць усё навокал.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

32 І спатыкнецца пыха, і ўпадзе, і не будзе каму яе падняць, і запалю Я агонь па яго гарадах, і ён праглыне ўсё навакол”.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 50:32
22 Крыжаваныя спасылкі  

Пагібелі папярэднічае гонар, і падзеньню - пыха.


Перад падзеньнем узносіцца сэрца чалавека, а сьціпласьць ідзе наперадзе славы.


Але Я наведаю вас паводле плёну дзеяў вашых, кажа Гасподзь, і запалю агонь у лесе вашым, і зжарэ ўсё вакол яго.


І запалю агонь у сьценах Дамаска, - і зьнішчыць харомы Вэнадада.


І ня возьмуць зь цябе каменя для вуглоў і каменя на падмурак, а вечна будзеш запусьценьнем, кажа Гасподзь.


і скажы: так апусьціцца Вавілон і не паўстане ад таго бедства, якое Я навяду на яго, і яны зусім зьнямогуцца. Дагэтуль прамовы Ераміі.


Але калі сэрца ягонае заганарылася і дух ажарсьцвеў да дзёрзкасьці, ён быў скінуты з царскага трона свайго і пазбаўлены славы сваёй,


Пашлю агонь у сьцены Тыра, - і зжарэ харомы яго.


І пашлю агонь на Тэман, - і зжарэ харомы Васора.


І запалю агонь у сьценах Равы, - і зжарэ харомы яе сярод крыку ў дзень бітвы, зь віхураю ў дзень буры.


І пашлю агонь на дом Азаіла, - і зжарэ ён харомы Вэнадада.


І пашлю агонь у сьцены Газы, - і зжарэ харомы яе.


І пашлю агонь на Маава, - і зжарэ харомы Карыота, і загіне Мааў сярод разгрому з шумам пад гук трубы.


І пашлю агонь на Юду, - і зжарэ харомы Ерусаліма.


Упала, не ўстае болей дзева Ізраілева! павалена на зямлі сваёй, і няма каму падняць яе.


бо агонь запаліўся ў гневе Маім, паліць да пекла апраметнага, і паядае зямлю і плады яе, і спальвае падваліны гор;


За тое ў адзін дзень прыйдуць на яе кары, сьмерць і плач і голад, і будзе спалена вагнём, бо моцны Гасподзь Бог, Які судзіць яе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы