Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 49:28 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

28 Пра Кідар і пра царствы Асорскія, якія разьбіў Навухаданосар, цар Вавілонскі, так кажа Гасподзь: уставайце, выступайце супроць Кідара і спусташайце сыноў усходу!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

28 Адносна Кедару і валадарства Хацор, якія пабіў Навухаданосар, валадар Бабілонскі. «Гэта кажа ГОСПАД: “Устаньце, ідзіце на Кедар і нішчыце сыноў Усходу!”

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

28 Адносна Кедара і царства ў Асоры, якія пабіў Набукаданосар, цар Бабілона. Гэта кажа Госпад: «Устаньце, ідзіце на Кедар і нішчыце сыноў Усходу!

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 49:28
20 Крыжаваныя спасылкі  

і вось імёны сыноў Ізмаілавых, імёны іхнія паводле радаводу іхняга: першынец Ізмаілаў Наваёт, Кедар, Адбээл, Міўсам,


а сынам наложніц, якія былі ў Абрагама, даў Абрагам дарункі і адаслаў іх ад Ісаака, сына свайго, яшчэ за жыцьця свайго, на ўсход, у зямлю ўсходнюю.


Вось радавод іхні: першынец Ізмаілаў Наваёт, за ім Кедар, Адбэел, Міўсам,


Маёмасьці ў яго было: сем тысяч дробнага быдла, тры тысячы вярблюдаў, пяцьсот пар валоў і пяцьсот асьліц і даволі многа прыслугі; і быў чалавек гэты знакаміты больш за ўсіх сыноў Усходу.


Гасподзь - ахавальнік твой; Гасподзь - шата твая з правай рукі Тваёй.


Не зважайце на смугласьць маю; гэта сонца мяне апаліла: сыны маёй маці ўгневаліся на мяне, - вінаграднікі вартаваць мне казалі, - свайго вінаградніка я не ўпільнавала.


І паляцяць поруч зь Філістымлянамі на захад, абрабуюць усіх дзяцей Усходу; на Эдома і Маава накладуць руку сваю, і дзеці Амонавыя будуць падданцамі іхнімі.


Прароцтва пра Аравію. - У лесе Аравійскім пачуйце, караваны Дэданскія!


Хай узвысіць голас пустыня і гарады яе, селішчы, дзе жыве Кідар; хай трыумфуюць насельнікі скал, хай аказваюцца голасам зь вяршыняў гор.


Бо ідзеце на выспы Хітымскія і паглядзеце, і пашлеце ў Кедар і разьведайце старанна і разгледзьце, ці было там што падобнае да гэтага?


Дэдана і Тэму, і Буза і ўсіх, што стрыгуць валасы на скронях,


і ўсіх цароў Аравіі і ўсіх цароў народаў рознапляменных, што жывуць у пустыні,


Я чуў чутку ад Госпада, і пасьля пасланы да народаў сказаць: зьбярэцеся і ідзеце супроць яго, і падымайцеся на вайну.


І будзе Асор жытлішчам шакалаў, вечнаю пусткаю; чалавек ня будзе жыць там, і сын чалавечы ня будзе спыняцца ў ім.


Аравія і ўсе князі Кідарскія рабілі мену з табою: ягнят і бараноў і казлоў выменьвалі табе.


Калі пасее Ізраіль, прыйдуць Мадыяніцяне і Амалікіцяне, і жыхары ўсходу і ходзяць у іх;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы