Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 48:42 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

42 І вынішчаны будзе Мааў зь ліку народаў, бо ён паўстаў супроць Госпада.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

42 І будзе зьнішчаны Мааў як народ, бо ўзьвялічваўся супраць ГОСПАДА.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

42 І перастане Мааб быць народам, бо ўзганарыўся супраць Госпада.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 48:42
14 Крыжаваныя спасылкі  

Пагібелі папярэднічае гонар, і падзеньню - пыха.


А сёньня так кажа Гасподзь: праз тры гады, лічачы гадамі найміцкімі, веліч Маава будзе зьняважана з усім вялікім шматлюдствам, і рэшта будзе вельмі малая і нязначная.


Каго ты ганіў і бэсьціў? і на каго ўзвысіў голас, і падняў так высока вочы твае? на Сьвятога Ізраілевага.


бо галава Сірыі - Дамаск, і галава Дамаска - Рэцын; а праз шасьцьдзясят пяць гадоў Яфрэм перастане быць народам;


бо Я з табою, кажа Гасподзь, каб ратаваць цябе: Я цалкам вынішчу ўсе народы, сярод якіх расьсеяў цябе, а цябе ня зьнішчу; я буду караць цябе ў меру, але непакараным не пакіну цябе.


Няма болей славы Маава; у Эсэвоне намышляюць супроць яго ліхое: «хадзем», скасуем яго зь ліку народаў». І ты, Мадмэна, загінеш; меч ідзе сьледам за табою.


Вы пышыліся перада Мною языком вашым і памнажалі прамовы вашыя супроць Мяне; я чуў гэта.


І будзе рабіць цар той паводле свайго ўпадабаньня, і ўзьнясецца і ўзьвялічыцца вышэй за ўсякае божышча, і на Бога багоў гаварыцьме непатрэбнае і мецьме посьпех, пакуль не давершыцца гнеў: бо што наперад вызначана, тое споўніцца.


бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць; і якою мераю мерыце, такою і вам будуць мерыць.


які супрацівіцца і выстаўляецца вышэй за ўсё, што называецца Богам ці сьвятыняю, так што ў храме Божым сядзе ён, як Бог, выдаючы сябе за Бога.


І разьзявіў ён вусны свае для кляцьбы на Бога, каб клясьці імя Ягонае і жытлішча Ягонае і небажыхароў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы