Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 48:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

27 Ці ня быў пасьмешышчам, у цябе Ізраіль? хіба ён быў злоўлены сярод злодзеяў, што ты, бывала, як толькі загаворыш пра яго, круціш галавою?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

27 Ці ня быў для цябе пасьмешышчам Ізраіль? Хіба ён знойдзены сярод злодзеяў, што ты ківаеш галавою, калі пра яго гаворыш?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

27 Ці не быў табе ў насмешку Ізраэль? Хіба апынуўся ён між зладзеямі, што ты ківаў галавою, калі аб ім гаварыў?

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 48:27
22 Крыжаваныя спасылкі  

І я мог бы гэтак сама сказаць, як вы, калі б душа вашая была на месцы маёй; узбурваўся б на вас словамі і ківаў бы на вас галавою маёю;


І дачка Тырская прыйдзе з дарункамі, і будуць прасіць цябе найбагацейшыя людзі.


Хто таймуе гул мораў, плёскат іхніх хваляў, і бунт народаў!


Божа! навярні нас; няхай зазьзяе аблічча Тваё, і ўратуемся!


каб зрабіць зямлю сваю жахам, заўсёдным пасьмешышчам, так што кожны, хто праходзіцьме па ёй, зьдзівіцца і паківае галавою сваёю.


Як злодзей, калі зловяць яго, бывае пасаромлены, - так пасароміў сябе дом Ізраілеў: яны, цары іхнія, князі іхнія, і сьвятары іхнія, і прарокі іхнія,


Хай ня будзе гэтага з вамі, вы, што дарогай праходзіце! зірнеце і падзівецеся, ці ёсць хвароба, як хвароба мая, што спасьцігла мяне, што наслаў на мяне Гасподзь у дзень палкага гневу Свайго?


Успамінае Ерусалім у дні бедства свайго і пакутаў сваіх, пра ўсе скарбы свае, што былі ў яго за былымі днямі, тым часам народ яго гіне ад рук ворага, і ніхто яму не пасабляе; супастаты глядзяць на яго і сьмяюцца зь яго суботаў.


Так кажа Гасподзь Бог: за тое, што Мааў і Сэір кажуць: «вось і дом Юдаў, як усе народы!»


Як ты радавалася таму, што доля дому Ізраілевага апусьцела, так зраблю Я і з табою: спустошана будзеш, гара Сэір, і ўся Ідумэя разам, - і ўведаюць, што Я - Гасподзь.


Так кажа Гасподзь Бог: як што вораг гаворыць пра вас: «ага! ага! і вечныя вышыні дасталіся нам на долю»,


за гэта, горы Ізраілевыя, выслухайце слова Госпада Бога: так кажа Гасподзь Бог горам і пагоркам, лагчынам і далінам, і апусьцелым развалінам і пакінутым гарадам, якія зрабіліся здабычаю і паглумішчам іншым навакольным народам;


Гэта ім - за пыху іхнюю, за тое, што яны зьдзекаваліся і велічаліся над народам Госпада Саваофа.


Чуў Я паганьбеньне Маава і лаянку сыноў Амонавых, як яны зьдзекаваліся з Майго народу і велічаліся на межах ягоных.


У тую гадзіну сказаў Ісус народу: быццам на разбойніка выйшлі вы зь мечамі і каламі ўзяць Мяне; кожны дзень з вамі сядзеў Я, вучачы ў храме, і вы ня бралі Мяне.


Тады ўкрыжавалі зь Ім двух разбойнікаў: аднаго па правы бок, а другога па левы.


бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць; і якою мераю мерыце, такою і вам будуць мерыць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы