ЕРАМІІ 36:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)6 дык вось, ідзі ты і прачытай напісаныя табою ў скрутку з вуснаў маіх словы Гасподнія ў вушы народа ў доме Гасподнім у дзень посту, таксама і ў вушы ўсім Юдэям, якія прыйшлі з гарадоў сваіх, прачытай іх; Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)6 Таму пойдзеш ты і прачытаеш са скрутка словы ГОСПАДА, якія ты напісаў з вуснаў Маіх, у вушы народу ў Доме ГОСПАДА ў дзень посту. Таксама ў вушы ўсяго Юды, які прыходзіць з гарадоў сваіх, прачытаеш [гэта]. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)6 Ідзі, вось, ты і прачытай, каб чуў народ у доме Госпада, у дзень посту, словы Госпада са скрутку, на якім запісаў ты з вуснаў маіх. Ды каб пачулі таксама ўсе юдэі, якія прыходзяць з гарадоў сваіх, прачытай ім. Глядзіце раздзел |