Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 35:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 Слова Ёнадава, сына Рэхамавага, які наказаў сынам сваім ня піць віна, выконваецца, і яны ня п'юць да сягоньня, бо слухаюцца наказу бацькі свайго; а Я бесьперастанку казаў вам, казаў з самай раніцы, - і вы не паслухаліся Мяне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Выкананыя словы Ёнадава, сына Рэхава, у якіх згадаў ён сынам ня піць віна, і яны ня п’юць да дня сёньняшняга, бо яны паслухмяныя загаду бацькі свайго, а Я прамаўляў да вас, устаючы ўначы і прамаўляючы, але вы не паслухалі Мяне!

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Выкананы словы Ёнадаба, сына Рэхаба, у якіх загадаў ён сынам сваім не піць віна, і не пілі яны да гэтага дня, бо паслухаліся загаду бацькі свайго, а Я, падымаючыся зранку і прамаўляючы, гаварыў вам, але вы не паслухалі Мяне!

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 35:14
15 Крыжаваныя спасылкі  

Бо бацькоў вашых я ўмаўляў пастаянна з таго дня, як вывеў іх зь зямлі Егіпецкай, да гэтага дня: умаўляў іх з самае раніцы, кажучы: слухайцеся голасу Майго.


І сёньня, як бо вы робіце ўсё гэта, кажа Гасподзь, і Я казаў вам з самае раніцы, а вы ня слухалі, і клікаў вас, а вы не адказвалі,


Чаму, калі Я прыходзіў, нікога ня было, і калі Я клікаў, ніхто не азываўся? Хіба рука Мая кароткая стала, каб выбаўляць, альбо няма сілы ўва Мне, каб ратаваць? Вось, грозьбаю Маёю Я высушваю мора, ператвараю рэкі ў пустыню; рыбы ў іх гніюць ад нястачы вады і паміраюць ад смагі.


Бо гэта люд мяцежны, дзеці хлусьлівыя, дзеці, якія ня хочуць слухаць закону Гасподняга,


Яны павярнуліся да Мяне сьпінаю, а ня тварам; і калі Я вучыў іх, з самае раніцы вучыў, яны не хацелі прыняць настаўленьні,


за тое, што яны ня слухалі словаў Маіх, кажа Гасподзь, зь якімі Я пасылаў да іх рабоў Маіх, прарокаў, пасылаў з самае раніцы, але яны ня слухаліся, кажа Гасподзь.


Чакаючы іхняга навароту, Ты марудзіў шмат гадоў і нагадваў ім Духам Тваім праз прарокаў Тваіх, але яны ня слухалі. І Ты аддаў іх у рукі іншаземных народаў.


і зрабіліся ўпартыя і ўзбурыліся супроць Цябе: і занядбалі закон Твой, забівалі прарокаў Тваіх, якія ўмаўлялі іх зьвярнуцца да Цябе, і рабілі вялікія абразы.


каб уважаць словам рабоў Маіх прарокаў, якіх Я пасылаю да вас, пасылаю з самай раніцы, і якіх вы ня слухаеце, -


Але яны сказалі: «мы віна ня п'ём, бо Ёнадаў, сын Рэхаваў, бацька наш, даў нам запаведзь, сказаўшы: ня пеце віна ні вы, ні дзеці вашы давеку;


Як бо сыны Ёнадава, сына Рэхамавага, выконваюць наказ бацькі свайго, які ён наказаў ім, а народ гэты ня слухаецца Мяне,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы