Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 26:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 І калі Ерамія сказаў усё, што Гасподзь загадаў яму сказаць усяму народу, тады схапілі яго сьвятары і прарокі і ўвесь народ - і сказалі: «ты павінен памерці;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 І сталася, калі Ярэмія скончыў прамаўляць усё, што загадаў яму ГОСПАД прамовіць да ўсяго народу, схапілі яго сьвятары, і прарокі, і ўвесь народ, кажучы: «Ты сьмерцю памрэш!

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 І калі Ярэмія скончыў гаварыць усё тое, што яму Госпад загадаў аб’явіць усяму народу, схапілі яго святары, і прарокі, і ўвесь народ, кажучы: «Ты мусіш памерці!

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 26:8
22 Крыжаваныя спасылкі  

каго ж бо з прарокаў ня гналі бацькі вашыя? яны забілі прадвесьнікаў прышэсьця Праведніка, прадажнікамі і забойцамі Якога сталіся сёньня вы,


Чуючы гэта, яны расьпіраліся ад гневу і намышлялі забіць іх.


Астатнія ж, схапіўшы рабоў ягоных, зьняважылі і забілі іх.


А яны сказалі: «прыйдзеце, складзем змову супроць Ераміі; бо ня зьнік жа закон у сьвятара, і рада ў мудрага, і слова ў прарока; прыйдзеце, паб'ем яго языком і ня будзем уважаць словам ягоным».


Марна пабіваў Я дзяцей вашых: яны не прынялі настаўленьня на розум; прарокаў вашых пажыраў меч ваш, як зьнішчальны леў.


Але яны зьдзекаваліся з пасланых ад Бога і заняхайвалі словы Яго, і ганілі прарокаў Ягоных, пакуль ня сышоў гнеў Госпада на народ Ягоны, так што ня было яму ратунку.


І ў ім знойдзена кроў прарокаў і сьвятых і ўсіх забітых на зямлі.


Але першасьвятары і старэйшыны падбухторылі люд прасіць Вараву, а Ісуса загубіць.


Але Ты, Госпадзе, ведаеш усе намыслы іх супроць мяне, каб усьмерціць мяне; не даруй іхняй няпраўды і грэху іхняга не загладзь перад абліччам Тваім; хай будуць яны звалены перад Табою; учыні зь імі ў час гневу Твайго.


Сэдэкія, цар Юдэйскі, увязьніў яго туды, сказаўшы: «навошта ты прарочыш і кажаш: так кажа Гасподзь: вось, я аддаю горад гэты ў рукі цара Вавілонскага, і ён возьме яго;


Калі Ерамія перадаў людзям усе словы Госпада Бога іхняга, усе тыя словы, зь якімі Гасподзь Бог іхні паслаў яго да іх,


І паслаў Амасія, сьвятар Вэтыльскі, да Ераваама, цара Ізраільскага, сказаць: Амос утварае смуту супроць цябе сярод дому Ізраілевага; зямля ня можа цярпець усіх слоў ягоных,


Яны будуць ваяваць супроць цябе, але не перамогуць цябе; бо Я з табою, кажа Гасподзь, каб выбаўляць цябе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы