Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 20:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 Але са мною Гасподзь, як моцны ваяр; таму перасьледнікі мае спатыкнуцца і не адолеюць; моцна спаганьбяцца, бо рабілі неразумна; паганьбеньне будзе вечнае, ніколі не забудзецца.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 Але ГОСПАД са мною як волат магутны; таму тыя, што перасьледуюць мяне, спатыкнуцца і не перамогуць, моцна асаромяцца, бо не даб’юцца посьпеху, [атрымаюць] ганьбу вечную, якая не забудзецца.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 Але Госпад пры мне, як волат магутны; таму тыя, што пераследуюць мяне, упадуць і стануцца слабымі. Раптам пасаромеюцца яны, бо не даб’юцца поспеху, вечная ганьба, якая ніколі не забудзецца.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 20:11
25 Крыжаваныя спасылкі  

Госпадзе! пачуй голас мой. Хай будуць вушы Твае ўважлівыя да голасу маленьняў маіх.


Дабраславёны Гасподзь, Бог Ізраілеў, адвечна й навечна! Амін, амін!


Вялікі Гасподзь і праслаўлены вельмі ў горадзе Бога нашага, на сьвятой гары Ягонай.


пачуў Гасподзь маленьне маё; Гасподзь прыме малітву маю,


Прыйдзеце і гляньце на дзеі Бога, грознага ў дзеях супроць сыноў чалавечых.


Хай весяляцца і радуюцца плямёны; бо Ты судзіш народы справядліва і кіруеш на зямлі плямёнамі.


ня бойся, бо Я - з табою; не бянтэжся, бо Я - Бог твой; Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцаю праўды Маёй.


Ня бойся, чарвяк Якаў, малалюдны Ізраіле, - Я пасабляў табе, кажа Гасподзь і Адкупнік твой, Сьвяты Ізраілеў.


Усе яны будуць паганьбаваныя і пасаромленыя; разам зь імі ў сораме пойдуць і ўсе, хто робіць ідалаў.


І вось, Я паставіў цябе сёньня ўмацаваным горадам і жалезным слупам і меднаю сьцяною на ўсёй гэтай зямлі, супроць цароў і Юды, супроць князёў яго, супроць сьвятароў яго і супроць народа зямлі гэтай.


Яны будуць ваяваць супроць цябе, але не перамогуць цябе; бо Я з табою, кажа Гасподзь, каб выбаўляць цябе.


Ня бойся іх; бо Я з табою, каб выбаўляць цябе, сказаў Гасподзь.


О, Госпадзе! Ты ведаеш усё; успомні пра мяне і наведай мяне, і адпомсьці за мяне ганіцелям маім; не загубі мяне пасьля доўгага трываньня Твайго; Ты ведаеш, што дзеля Цябе я цярплю паганьбеньне.


І зраблю цябе гэтаму народу моцнаю меднаю сьцяною; яны будуць ваяваць супроць цябе, але не адолеюць цябе, бо Я з табою, каб ратаваць і вызваляць цябе, кажа Гасподзь.


Хай сорам пакрые ганіцеляў маіх, а я ня буду пасаромлены; хай яны затрымцяць, а я не трымцецьму; навядзі на іх дзень бедства і паламай іх двайной ламатою.


Усіх пастыраў тваіх зьмяце вецер, і сябры твае пойдуць у палон; - і тады ты будзеш пасаромлены і паганьбаваны за ўсе ліхадзействы твае.


і накладу на вас агуду вечную, якая не забудзецца.


Ты выказваеш міласэрнасьць тысячам і за беззаконьне бацькоў даеш у нутро дзецям іхнім пасьля іх: Божа вялікі, моцны, імя Якому - Гасподзь Саваоф!


І многія, якія сьпяць у пыле зямлі, прачнуцца, адны на жыцьцё вечнае, другія на вечнае паганьбеньне і пасарамленьне.


Што ж сказаць на гэта? Калі Бог за нас, хто супроць нас?


А Гасподзь зьявіўся мне і ўмацаваў мяне, каб празь мяне сьцьвердзілася Дабравесьце, і пачулі ўсе язычнікі; і я пазьбег ільвінай пашчы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы