Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 11:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 каб выканаць прысягу, якою Я прысягаў бацькам вашым - даць ім зямлю, якая цячэ малаком і мёдам, як гэта сёньня. І адказваў я, сказаўшы: амін, Госпадзе!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 каб Я споўніў прысягу, якою прысягаў бацькам вашым, што дам ім зямлю, дзе цячэ малако і мёд, якую [маеце] сёньня"”». А я адказаў і сказаў: «Амэн, ГОСПАДЗЕ!»

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 каб Я выканаў прысягу, якою прысягнуў бацькам вашым, што дам ім зямлю, якая ацякае малаком і мёдам, як гэта ёсць сёння”». І прамовіў я ў адказ: «Амін, Госпадзе».

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 11:5
16 Крыжаваныя спасылкі  

І цяпер, Госпадзе Божа Ізраілеў, хай будзе правільнае слова Тваё, якое Ты сказаў рабу Твайму Давіду.


Але Ён уратаваў іх дзеля імя Свайго, каб паказаць магутнасьць Сваю.


І калі ўвядзе цябе Гасподзь у зямлю Хананэяў і Хэтэяў, і Амораў і Эвэяў і Евусэяў, якою запрысягнуўся Ён бацькам тваім, што дасьць табе зямлю, дзе цячэ малако і мёд, - дык учыняй гэта служэньне ў гэтым месяцы;


Так зраблю і зь месцам гэтым, кажа Гасподзь, і з жыхарамі яго; і горад гэты зраблю падобным на Тафэт.


і сказаў Ерамія прарок: хай будзе так, як учыніць гэта Гасподзь! хай спраўдзіць Гасподзь словы твае, якія ты сказаў пра вяртаньне з Вавілона посуду дома Гасподняга і ўсіх палонных на месца гэта!


і даў ім зямлю гэтую, даць якую ім запрысягнуўся бацькам іхнім, - зямлю, якая цячэ малаком і мёдам.


і сказаў Я вам: вы валодайце зямлёю іхняй, і я вам аддаю ў спадчыну зямлю, у якой цячэ малако і мёд. Я Гасподзь, Бог ваш, Які аддзяліў вас ад усіх народаў.


і не дапусьці нас да спакусы, але ратуй нас ад ліхога; бо Тваё ёсьць Царства і сіла і слава навекі. Амін.


Бо, калі ты будзеш дабраслаўляць духам, дык той, хто стаіць на месцы простага чалавека, як скажа «амін» на тваё дзякаваньне? Бо ён не разумее, што ты кажаш.


Дык вось, слухай, Ізраіле, і старайся выканаць гэта, каб табе добра было, і каб вы вельмі памножыліся, як Гасподзь, Бог бацькоў тваіх, казаў табе, што Ён дасьць табе зямлю, дзе цячэ малако і мёд.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы