Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 11:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 Таму так кажа Гасподзь пра мужоў Анатота, якія шукаюць душы тваёй і кажуць: не прарочы ў імя Госпада, каб не памерці табе ад рук нашых;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД пра людзей з Анатоту, якія шукаюць душу тваю, кажучы: “Не прароч у імя ГОСПАДА, і не памрэш ад рукі нашай”.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 Дзеля таго вось што кажа Госпад адносна людзей з Анатоту, якія цікуюць на душу тваю ды кажуць: «Не праракуй у імя Госпада, і не памрэш у руках нашых».

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 11:21
22 Крыжаваныя спасылкі  

якія празорлівым кажуць: «перастаньце прарочыць», і прарокам: «не прарочце нам праўды, кажэце нам даспадобнае, прадказвайце прыемнае;


Слова Ераміі, сына Хэлкіінага, са сьвятароў у Анатоце, у зямлі Веньямінавай,


Яны будуць ваяваць супроць цябе, але не перамогуць цябе; бо Я з табою, кажа Гасподзь, каб выбаўляць цябе.


Бо я чуў перагуды многіх: пагрозы вакол; «заявеце, казалі яны, і мы зробім данос». Усе, хто жыў са мною ў міры, пільнуюць мяне, але ці не спатыкнуся я: «магчыма, кажуць, ён пападзецца, і мы адолеем яго і адпомсьцім яму».


І калі Ерамія сказаў усё, што Гасподзь загадаў яму сказаць усяму народу, тады схапілі яго сьвятары і прарокі і ўвесь народ - і сказалі: «ты павінен памерці;


і вось Анамэіл, сын Салумаў, дзядзькі твайго, ідзе да цябе сказаць: купі сабе поле маё, якое ў Анатоце, бо паводле права роднасьці табе належыць купіць яго.


аддам іх у рукі ворагам іхнім і ў рукі шукальнікаў душы іхняй, - і трупы іх будуць ежаю птушкам нябесным і зьвярам зямным.


А вы назарэяў паілі віном і прарокам загадвалі, кажучы: не прарочце.


Бо сын ганьбуе бацьку, дачка паўстае супроць маці, нявестка - супроць сьвякрові сваёй; ворагі чалавека - хатнія ягоныя.


І выдасьць брат брата на сьмерць, і бацька - сына; і паўстануць дзеці на бацькоў і заб'юць іх;


Вінаградары, схапіўшы слуг ягоных, каго набілі, каго забілі, а каго каменьнем пабілі.


Астатнія ж, схапіўшы рабоў ягоных, зьняважылі і забілі іх.


І сказаў: праўду кажу вам: ніякі прарок ня прымаецца ў сваёй бацькаўшчыне;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы