ЕЗЭКІІЛЯ 48:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)8 А каля мяжы Юды, ад усходняга краю да заходняга, сьвяшчэнная дзялянка, шырынёю ў дваццаць пяць тысяч трысьцін, а даўжынёю нароўні зь іншымі надзеламі, ад усходняга краю да заходняга; сярод яго будзе сьвяцілішча. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)8 А пры мяжы Юды ад боку ўсходняга да боку заходняга будзе дар, які вы прынясеце, [частка] шырынёю ў дваццаць пяць тысячаў [прутоў] і даўжынёю як адна з частак [каленаў] ад боку ўсходняга да боку заходняга, і будзе сьвятыня на сярэдзіне яе. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)8 І каля мяжы Юды, ад усходу аж да мора, мае быць частка аддзеленая, шырынёю ў дваццаць пяць тысяч прутоў і даўжынёю — як усе часткі, ад усходу аж да мора, і пасярэдзіне яе будзе знаходзіцца святыня. Глядзіце раздзел |
а астатняе князю. Як з боку сьвяшчэннай дзялянкі, так і з боку валоданьняў горада, насупраць дваццаці пяці тысяч трысьцін да ўсходняй мяжы дзялянкі, і на захад супраць дваццаці пяці тысяч каля заходняй мяжы суразьмерна з гэтымі надзеламі, надзел князю, так што сьвяшчэнная дзялянка і сьвяцілішча будзе ўсярэдзіне яго.