Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 38:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 Таму вымаві прароцтва, сыне чалавечы, і скажы Гогу: так кажа Гасподзь Бог: ці ж не? таго дня, калі народ Мой Ізраіль будзе жыць у бясьпецы, ты ўведаеш гэта;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Дзеля гэтага прароч, сыне чалавечы, і скажы Гогу: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Ці ж у той дзень, калі народ Мой Ізраіль будзе жыць у бясьпецы, ты не даведаешся пра гэта?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Дзеля таго праракуй, сын чалавечы, і кажы Гогу: гэта кажа Госпад Бог: “Ці не ў той дзень, калі Мой народ Ізраэльскі будзе жыць бяспечна, ты нахлынеш?

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 38:14
10 Крыжаваныя спасылкі  

І Я буду яму, кажа Гасподзь, вогненнаю сьцяною вакол яго і праслаўлюся сярод яго.


Праз многа дзён ты спатрэбішся; у апошнія гады ты прыйдзеш у зямлю, збаўленую ад меча, сабраную з многіх гарадоў, на горы Ізраілевыя, якія былі ў пастаянным запусьценьні, але цяпер жыхары яе будуць вернуты з народаў і ўсе яны будуць жыць у бясьпецы.


і скажаш: падымуся я на зямлю неабгароджаную, пайду на бястурботных, якія жывуць у бясьпецы, - усе яны жывуць бязь сьцен, і няма ў іх ні замкоў, ні дзьвярэй,


У дні Яго Юда і Ізраіль будуць жыць у бясьпецы; і вось - імя Яго, якім будуць называць Яго: «Гасподзь - апраўданьне наша!»


І так кажа Гасподзь Саваоф: дзеля славы Ён паслаў мяне да народаў, якія рабавалі вас; бо той, хто дакранаецца да вас, дакранаецца да зрэнкі вока Яго.


І ўведаюць народы, што Я - Гасподзь, Які асьвячае Ізраіля, калі сьвятыня Мая будзе сярод іх вавекі.


сыне чалавечы! павярні аблічча тваё да Гога ў зямлі Магог, князя Роша, Мэшэха і Тувала, і вымаві на яго прароцтва


Бо вось, у тыя дні і ў той самы час, як Я вярну палон Юды і Ерусаліма,


Дык вось, чакайце мяне, кажа Гасподзь, да таго дня, калі Я паўстану дзеля спусташэньня, бо Мною вызначана сабраць народы, склікаць царствы, каб выліць на іх абурэньне Маё; бо агнём палкасьці Маёй зжэрта будзе ўся зямля.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы