Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 32:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

27 Ці не павінны і яны ляжаць зь мёртвымі неабрэзанымі героямі, якія з вайсковай зброяй сваёю сышлі ў апраметную і мечы свае паклалі сабе пад галовы, і засталася пахібнасьць іхняя на касьцях іхніх, бо яны, як дужыя, былі жудасьцю на зямлі жывых.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

27 Ляжаць яны не пры волатах, якія пападалі з неабрэзанымі, якія ў поўнай зброі баявой зыйшлі ў адхлань, якім палажылі мячы іхнія пад галовы, і беззаконьні іхнія — на костках іхніх, бо былі яны страхам для волатаў у зямлі жывых.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

27 і ляжаць яны не пры ваярах, якія загінулі ў даўні час і ў сваёй зброі баявой сышлі ў апраметную, і паклалі мечы свае пад галовы свае, і былі шчыты іх — на костках іх, бо былі яны страхам для ваяроў у зямлі жывых.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 32:27
16 Крыжаваныя спасылкі  

Сярод апраметнай будуць гаварыць пра яго і пра спрымірэнцаў ягоных першыя з герояў; яны загінулі і ляжаць там сярод неабрэзаных, пабітыя мечам.


Косткі яго напоўнены грахамі маладосьці ягонай, і зь ім лягуць яны ў пыл.


Зброя нашага змаганьня ня плоцкая, а моцная Богам на руйнаваньне цьвярдыняў: імі мы абвяргаем намыслы


таму Я і сказаў вам, што вы памраце ў грахах вашых: бо, калі ня ўверуеце, што гэта Я, дык памраце ў грахах вашых.


Душа, якая грэшыць, яна памрэ; сын не панясе віны бацькі і бацька не панясе віны сына, праўда справядлівага пры ім і застаецца і беззаконнасьць беззаконнага пры ім і застаецца.


Ніякая зброя, зробленая на цябе, ня дасьць посьпеху; і кожны язык, які будзе спаборнічаць з табою на судзе, - ты зьвінаваціш. Гэта спадчына рабоў Госпада, апраўданьне іх ад Мяне, кажа Гасподзь.


За ліха сваё бязбожны будзе адкінуты, а праведны і пры сьмерці сваёй мае надзею.


Прынясі Богу ў ахвяру падзяку, і выконвай твае абяцаньні Ўсявышняму,


І ты будзеш зламаны сярод неабрэзаных і ляжаць з пабітымі мечам.


Тыя, хто цябе бачыць, углядаюцца ў цябе, разважаюць пра цябе: ці той гэта чалавек, які хістаў зямлю, патрасаў царствы,


І падымуць плач па табе і скажуць табе: «як загінуў ты, населены мараходамі, горад славуты, які быў моцны на моры, сам і жыхары ягоныя, што наводзілі страх на ўсіх насельнікаў яго!


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы