Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 31:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 Гэта на тое, каб ніякія дрэвы каля водаў ня пышаліся высокім ростам сваім і не падымалі вяршалін сваіх спасярод тоўстых сукоў, і каб не ляпіліся да іх праз вышыню іх дрэвы, якія п'юць ваду, бо ўсе яны будуць аддадзены сьмерці, у апраметную краіну разам з сынамі чалавечымі, што сышлі ў магілу.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 каб не вывышалася ў высокасьці сваёй ніводнае дрэва [над] водамі і не падымала вершаліны сваёй паміж хмарамі, і каб тыя, што напоеныя вадою, не станавіліся магутнымі ў вялікасьці сваёй. Бо ўсе яны аддадзеныя сьмерці, пойдуць у краіну падземную да тых сыноў чалавечых, якія зыходзяць у магілу”.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 каб ніводнае дрэва над водамі не падымалася ў вышыні сваёй і не падымала сваёй верхавіны пад хмары, і каб нішто, што бярэ сваю моц з вады, не стаяла ля іх у сваёй вышыні, бо ўсе яны аддадзены смерці ў краіне падземнай, сярод людзей, сярод тых, хто сыходзіць у магілу”.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 31:14
21 Крыжаваныя спасылкі  

і калі гарады Садомскія і Гаморскія, асудзіўшы на вынішчэньне, абярнуў у попел, паказаўшы прыклад будучым бязбожнікам,


Усё гэта адбывалася зь імі, як вобразы; а апісана ў настаўленьне нам, што дасягнулі канца вякоў.


тады зьвяду цябе з тымі, што ідуць у магілу да народу даўно былога і зьмяшчу цябе ў самым сподзе зямлі, у пустынях вечных, з тымі, што адышлі ў магілу, каб ты больш ня быў заселены; і яўлю табе славу на зямлі жывых.


селішчы Эдомавыя і Ізмаільцяне, Мааў і Агаране,


Ці ня так рабілі бацькі вашыя, і за тое Бог наш навёў на нас і на горад гэты ўсё гэтае бедства? А вы пабольшваеце гнеў Ягоны на Ізраіля, апаганьваючы суботу.


І як людзям належыць адзін раз памерці, а потым суд,


І ўсе жывыя на зямлі ня значаць нічога; па волі Сваёй Ён чыніць як у нябесным войску, так і сярод жывых на зямлі, і няма нікога, хто мог бы ўсупрацівіцца Ягонай руцэ і сказаць Яму: што Ты зрабіў?


Дык вось, зь якім дрэвам Эдэмскім раўняўся ты ў славе і велічы? Але цяпер нароўні з дрэвамі Эдэмскімі ты будзеш зьведзены ў апраметную, будзеш ляжаць сярод неабрэзаных, з пабітымі мечам. Гэта фараон і ўсё мноства народу яго, кажа Гасподзь Бог.


тады ўсе жыхары горада ягонага няхай пабэюць яго камянямі да сьмерці; і так вынішчы зло спасярод сябе, і ўсе Ізраільцяне пачуюць і збаяцца.


увесь Ізраіль пачуе гэта і збаіцца, і ня будуць болей рабіць сярод цябе такога ліха.


І ты, Капернауме, што да неба ўзвысіўся, да пекла зрынешся; бо калі б у Садоме явіліся сілы, яўленыя ў табе, дык ён прастаяў бы па сёньняшні дзень;


А «падняўся» што азначае, як ня тое, што Ён і сыходзіў раней у прадонныя мясьціны зямлі?


а калі Гасподзь учыніць нязвычайнае, і зямля разьзявіць вусны свае і праглыне іх і ўсё, што ў іх, і яны жывыя сыдуць у апраметную, дык ведайце, што людзі гэтыя пагардзілі Госпадам.


і сышлі яны з усім, што належала ім, жывыя ў апраметную, і накрыла іх зямля, і згінулі яны спасярод супольства.


Хоць бы яны зачыніліся ў апраметную, і адтуль рука Мая возьме іх; хоць бы ўзышлі на неба, і адтуль скіну іх.


І памаліўся Ёна Госпаду Богу свайму з чэрава кіта


Абнялі мяне воды да душы маёй, бездань замкнула мяне; марскою травою абвіта была галава мая.


Але ты скінуты ў пекла, у глыбіні апраметнай.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы