Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 30:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 І пойдзе меч на Егіпет, і жудасьць пашырыцца па Эфіопіі, калі ў Егіпце будуць падаць пабітыя, калі возьмуць багацьце яго, і асновы яго будуць разбураны;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 І прыйдзе меч на Эгіпет, і будзе страх у Кушы, калі будуць падаць забітыя ў Эгіпце, калі забяруць мноства ягонае, калі будуць зруйнаваныя падмуркі ягоныя.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 І меч прыйдзе на Егіпет, і страх запануе ў Кушы, калі ў Егіпце будуць падаць забітыя, калі забяруць багацце яго і калі будуць развалены яго падмуркі.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 30:4
19 Крыжаваныя спасылкі  

Таму так кажа Гасподзь Бог: вось, Я Навухаданосару, цару Вавілонскаму, даю зямлю Егіпецкую, каб ён абабраў багацьце яе і ўчыніў рабунак у ёй, і адабраў нарабаванае ёю, і гэта будзе ўзнагарода войску ягонаму.


Таму так кажа Гасподзь Бог: вось, Я навяду на цябе меч, і вынішчу ў цябе людзей і быдла.


І зраблю зямлю Егіпецкую пустыняю сярод земляў спустошаных; і гарады яе сярод апусьцелых гарадоў будуць пустыя сорак гадоў, і расьсею Егіпцянаў па народах, і разьвею іх па землях.


падымеце крык супроць яго з усіх бакоў; ён падаў руку сваю; упалі цьвярдыні ягоныя, разваліліся сьцены яго, бо гэта - адплата Госпада; помсьціце яму; як ён рабіў, так і вы рабеце зь ім;


Я ўзбуру Егіпцянаў і будуць ваяваць брат супроць брата і сябар супроць сябра, горад з горадам, царства з царствам.


Таму загалосіць Мааў па Мааве, - усе галасіцьмуць; енчыце па цьвярдынях Кірхарэшэта: яны зруйнаваныя цалкам.


Гора зямлі шумнакрылай па той бок рэк Эфіопскіх,


Персаў, Эфіопаў і Лівійцаў зь імі, усіх з шчытамі і ў шаломах,


І завалодае ён скарбамі залатымі і срэбнымі і рознымі каштоўнасьцямі Егіпта; Лівійцы і Эфіопцы пойдуць за ім.


І вы, Эфіопы, пабітыя будзеце мечам Маім.


І сказаў Гасподзь: як раб Мой Ісая ходзіць разьдзеты і босы тры гады, на знак і прадказаньне пра Егіпет і Эфіопію, -


Сядайце на коні і імчэце, калясьніцы, і выступайце, дужыя, Эфіопы і Лівійцы, узброеныя шчытом, і Лідыйцы, што трымаеце лукі і напінаеце іх;


і пашлю на яго згубную пошасьць і праліцьцё крыві на вуліцы яго, і ўпадуць сярод яго забітыя мечам, які пажырацьме яго адусюль; і ўведаюць, што Я - Гасподзь.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы