Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 30:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 І рэкі зраблю сушаю і аддам зямлю ў рукі ліхім, і рукою іншаземцаў спустошу зямлю і ўсё, што запаўняе яе. Я Гасподзь сказаў гэта.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 І Я зраблю рэкі сухадолам, і аддам зямлю ў рукі ліхотнікаў, і спустошу зямлю і ўсё, што ў ёй, рукою чужынцаў. Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта]”.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 І высушу Я рэчышчы, і аддам зямлю ў рукі найгоршых людзей, і спустошу зямлю з усім, што ў ёй ёсць, рукою чужынцаў. Я, Госпад, сказаў гэта”.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 30:12
12 Крыжаваныя спасылкі  

Які бездані кажа: «ссохні!» і рэкі твае Я высушу,


суш на воды яго, і яны перасохнуць; бо гэта зямля балваноў, і яны зьнеразумяцца ад ідальскіх страшыдлаў.


Таму так кажа Гасподзь: вось, я ўступлюся ў тваю дзею і адпомшчу за цябе, і асушу мора яго, і высушу каналы яго.


Ты памрэш ад рукі іншаземцаў сьмерцю неабрэзаных; бо я сказаў гэта, кажа Гасподзь Бог.


Маўляй і скажы: «так кажа Гасподзь Бог: вось, Я на цябе, фараоне, цару Егіпецкі, вялікі кракадзіл, які, лежачы сярод сваіх рэк, кажаш: «мая рака, і я стварыў яе сабе».


І сьсеклі яго чужаземцы, самыя лютыя з народаў, і скінулі яго на горы: і на ўсе даліны ўпалі галіны яго; і сукі яго паламаліся на ўсіх лагчынах зямлі, і з-пад ценю яго сышлі ўсе народы зямлі і пакінулі яго.


Загадае Ён мору - і яно высыхае, і ўсе рэкі перасыхаюць; вяне Васан і Карміл, і блякне квет на Ліване.


бо Гасподняя зямля і ўсё, што на ёй.


Шосты анёл выліў чару сваю ў вялікую раку Эўфрат: і высахла ў ёй вада, каб гатовы быў шлях царам з усходу сонечнага.


І запалаў гнеў Гасподні на Ізраіля, і аддаў іх у рукі грабежнікам, і рабавалі іх; і аддаў іх у рукі ворагам, што атачалі іх, і не маглі ўжо ўстояць перад ворагамі сваімі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы