Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 29:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 У той дзень узгадую рог дому Ізраілеваму, і табе разамкну вусны сярод іх, і ўведаюць, што Я - Гасподзь.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 У той дзень Я вырашчу рог дому Ізраіля, і табе адчыню вусны твае сярод іх, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД”».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 У той дзень Я зраблю, што вырасце рог дому Ізраэля, і табе дазволю, каб сярод іх адчыніў ты вусны, і хай ведаюць, што Я — Госпад».

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 29:21
21 Крыжаваныя спасылкі  

Гасподзь сатрэ тых, што спрачаюцца зь Ім; зь нябёсаў загрыміць на іх. Гасподзь будзе судзіць канцы зямлі і дасьць моц цару Свайму і падыме рог памазанца Свайго.


бо Я дам вам вусны і мудрасьць, якой ня здолеюць супярэчыць, ні супрацьстаяць усе, хто супрацівіцца вам.


Але яшчэ да прыходу гэтага ўратаванага ўвечары была на мне рука Госпада, і Ён разамкнуў мне вусны, перш чым той прыйшоў да мяне раніцай. І разамкнуліся вусны мае, і я ўжо ня быў бязмоўны.


У той дзень пры гэтым выратаваным разамкнуцца вусны твае, і ты будзеш гаварыць і не застанешся ўжо бязмоўны, і будзеш азнакаю ім, і ўведаюць, што Я - Гасподзь.


і паслаў моцнага выратавальніка нам, нашчадка Давіда, слугі Свайго,


І ня будуць болей дому Ізраілеваму апораю, што нагадвае пра пахібнасьць іхнюю, калі яны зьвярталіся да яго: і ўведаюць, што я - Гасподзь Бог.


І зробіцца зямля Егіпецкая пустыняю і стэпам; і ўведаюць, што Я - Гасподзь. Бо ён кажа: мая рака, і я стварыў яе;


І ўведаюць усе насельнікі Егіпта, што Я - Гасподзь; бо яны дому Ізраілеваму былі падпораю трысьняговаю.


І язык твой Я прыляплю да гартані тваёй, і ты анямееш і ня будзеш выкрывальнікам іх, бо яны мяцежны дом.


Вось, настаюць дні, кажа Гасподзь, - і пастаўлю Давіду Галіну праведную, і зацаруе Цар і будзе рабіць мудра і будзе чыніць суд і праўду на зямлі.


У будучыя дні ўкарэніцца Якаў, дасьць атожылак і расьцьвіце Ізраіль; і напоўніцца пладамі сусьвет.


Ён падняў рог народу Свайго, славу ўсіх сьвятых Сваіх, сыноў Ізраілевых, народу, блізкага Яму. Алілуя.


няплодную ўсяляе ў дом мацераю, што радуецца за дзяцей? Алілуя!


А калі Я буду гаварыць з табою, тады разамкну вусны твае, і ты будзеш казаць ім: «так кажа Гасподзь Бог!» хто хоча слухаць, - слухай; а хто ня хоча слухаць, - ня слухай: бо яны мяцежны дом.


І было мне слова Гасподняе:


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы