Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 27:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 Перс і Лідзянін і Лівіец былі ў тваім войску і былі ў цябе ратнікамі, вешалі на табе шчыт і шлем; яны надавалі табе велічы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 Пэрсы, Люд і Пут былі ў вой­ску тваім ваярамі. Шчыты і шаломы яны завешвалі ў цябе і дадавалі табе славы.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Жыхары Персіі, і Луда, і Пута былі ў войску тваім, ваярамі тваімі. Шчыты і шлемы яны павесілі ў цябе, яны прынеслі табе славу.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 27:10
15 Крыжаваныя спасылкі  

Ад Міцраіма пайшлі Лудым, Анамім, Легавім, Нафтухім,


Сыны Сімавыя: Элам, Асур, Арфаксад, Луд, Арам.


Сыны Хамавыя: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан.


Міцраім спарадзіў: Лудыма, Анаміма, Лэгавіма, Наўтухіма,


Сыны Сіма: Элам, Асур:, Арфаксад, Луд і Арам. Сыны Арама: Уц, Хул, Гефэр і Мэшэх.


Сыны Хама: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан.


як Давідава вежа - шыя твая, узьнесеная ўгору, тысячай шчытоў увешаная, - а ўсе шчыты - дужых.


І пакладу на іх азнаку, і пашлю з выратаваных ад іх да народаў: у Тарсіс, у Пулу і Луду, да тых, што напінаюць лук, у Тубалу і Явану, на далёкія астравы, якія ня чулі пра Мяне і ня бачылі славы Маёй; і яны абвесьцяць народам славу Маю


Сядайце на коні і імчэце, калясьніцы, і выступайце, дужыя, Эфіопы і Лівійцы, узброеныя шчытом, і Лідыйцы, што трымаеце лукі і напінаеце іх;


І падымуць плач па табе і скажуць табе: «як загінуў ты, населены мараходамі, горад славуты, які быў моцны на моры, сам і жыхары ягоныя, што наводзілі страх на ўсіх насельнікаў яго!


Сыны Арвада з тваім уласным войскам вакол на сьценах тваіх, і Гамадымы былі на вежах тваіх; навокал на сьценах тваіх яны вешалі калчаны свае; яны давяршылі тваю красу.


Эфіопія і Лівія і Лідыя і ўвесь зьмешаны народ і Хуб, і сыны зямлі запавету разам зь імі ўпадуць ад меча.


Персаў, Эфіопаў і Лівійцаў зь імі, усіх з шчытамі і ў шаломах,


пэрэс - падзелена царства тваё і аддадзена Мідзянам і Персам».


Эфіопія і Егіпет зь безьлічным мноствам іншых служылі яму падмацаваньнем; Копты і Лівійцы прыходзілі на дапамогу табе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы