Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 26:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 Месцам на расьсьціланьне сетак будзе ён сярод мора; бо Я сказаў гэта, кажа Гасподзь Бог: і будзе ён на разрабаваньне народам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 Ён станецца пасярод мора месцам, каб сушыць сеткі, бо Я прамовіў [гэта], кажа Госпад ГОСПАД, і будзе ён здабычай для народаў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Ён стане на моры месцам сушэння сетак, бо Я сказаў — кажа Госпад, — і будзе ён на рабунак народам.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 26:5
6 Крыжаваныя спасылкі  

Таму так кажа Гасподзь Бог: вось, Я Навухаданосару, цару Вавілонскаму, даю зямлю Егіпецкую, каб ён абабраў багацьце яе і ўчыніў рабунак у ёй, і адабраў нарабаванае ёю, і гэта будзе ўзнагарода войску ягонаму.


І будуць стаяць каля яго рыбаловы ад Эн-Гадзі да Эглайма, будуць закідваць сеткі. Рыба будзе ў сваім выглядзе і, як у вялікім моры, рыбы будзе даволі многа.


і ў жальбе сваёй узьнясуць сьлёзную песьню па табе, і так загалосяць па табе: «хто як Тыр, так разбураны сярод мора!


Бо так кажа Гасподзь Бог: калі Я зраблю цябе горадам апусьцелым, падобным на гарады незаселеныя, калі падыму на цябе багну, і накрыюць цябе вялікія воды;


за тое вось, Я працягну руку Маю на цябе і аддам цябе на рабунак народам, і вынішчу цябе зь ліку народаў і згладжу цябе зь ліку земляў; зламаю цябе, і ўведаеш, што Я - Гасподзь.


І зраблю цябе голаю скалою, будзеш месцам для расьсьціланьня сетак: ня будзеш зноў пабудаваны, бо Я Гасподзь сказаў гэта, кажа Гасподзь Бог.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы