Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 18:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 навошта вы ўжываеце ў зямлі Ізраілевай гэтую прымаўку, кажучы: «бацькі елі кіслы вінаград, а ў дзяцей на зубах аскома»?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 «Чаму вы паўтараеце гэтую прыказку ў зямлі Ізраіля, кажучы: “Бацькі елі горкія ягады, а зубы ў сыноў здрантвелі”?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 «Чаму ў вас у народзе паўтараеце між сабою гэтую прыказку ў зямлі Ізраэля, кажучы: “Бацькі з’елі няспелы вінаград, а аскома — на зубах у дзяцей”?

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 18:2
21 Крыжаваныя спасылкі  

Бацькі нашыя грэшнікі: іх больш няма, а мы кару нясем за беззаконьні іхнія.


Тады скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: вось, Я вазьму жазло Язэпава, якое ў руцэ ў Яфрэма і спрыміраных зь ім плямёнаў Ізраілевых, і прыкладу іх да яго, да жазла Юдавага, і зраблю іх адным жазлом, і будуць адно ў руцэ Маёй.


І будуць жыць на зямлі, якую Я даў рабу Майму Якаву, на якой жылі бацькі іхнія: там будуць жыць яны і дзеці іхнія і дзеці дзяцей іхніх вавекі; і раб Мой Давід будзе князем у іх вечна.


І сказаў Ён мне: сыне чалавечы! косьці гэтыя - увесь дом Ізраілеў. Вось, яны кажуць: «высахлі косьці нашыя, і загінула надзея нашая: мы адарваныя ад кораня».


скажы мяцежнаму дому: хіба ня ведаеце, што гэта азначае? - Скажы: прыйшоў цар Вавілонскі ў Ерусалім, і ўзяў цара ягонага і князёў ягоных і прывёў іх да сябе ў Вавілон.


Навошта ўціскаеце люд Мой і прыгнятаеце бедных? кажа Гасподзь, Гасподзь Саваоф.


А ты хто, чалавеча, што спрачаешся з Богам? Ці скажа творыва творцу: навошта ты мяне так зрабіў?


Праўду кажу вам: усё гэта ападзе на род гэты.


і скажы сынам Амонавым: слухайце слова Госпада Бога: за тое, што ты пра сьвятыню Маю гаворыш: ага! ага! бо яно паганьбена, - і пра зямлю Ізраілевую, бо яна спустошана, і пра дом Юдаў, бо яны пайшлі ў палон,


і аддам іх на азлобу ўсім царствам зямлі за Манасію, сына Эзэкіі, цара Юдэйскага, за тое, што ён зрабіў у Ерусаліме.


І ты, сын чалавечы, скажы: так кажа Гасподзь Бог: зямлі Ізраілевай канец, - канец прыйшоў на чатыры краі зямлі.


Скажаш: Бог ашчаджае дзецям ягоным няшчасьце ягонае. - Хай аддасьць ён яму самому, каб ён гэта ведаў.


сыне чалавечы! якая прымаўка ў вас, у зямлі Ізраілевай: «шмат дзён пройдзе, і ўсякая прарочая ўява зьнікне»?


Вось, кожны, хто гаворыць выслоўямі, можа сказаць пра цябе: «якая маці, такая і дачка».


І было мне слова Гасподняе:


Жыву Я! кажа Гасподзь Бог, ня будуць наперад казаць прымаўку гэтую ў Ізраілі.


Вы кажаце: «чаму ж сын не нясе віны бацькі свайго?» Бо сын робіць законна і справядліва, усе пастановы Мае шануе і выконвае іх; ён будзе жывы.


не пакланяйся ім і ня служы ім, бо Я Гасподзь, Бог твой, Бог руплівец, Які карае дзяцей за віну бацькоў да трэцяга і чацьвёртага роду, што ненавідзяць мяне,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы