Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 14:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 Таму гавары зь імі і скажы ім: так кажа Гасподзь Бог, калі хто з дому Ізраілевага дапусьціць ідалаў сваіх у сэрца сваё і паставіць спакусу бязбожнасьці сваёй перад абліччам сваім і прыйдзе да прарока, - дык Я, Гасподзь, ці магу, пры мностве ідалаў ягоных, даць яму адказ?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 Дзеля гэтага прамовіш да іх і скажаш ім: “Гэта кажа Гос­пад ГОСПАД. Кожны чалавек з дому Ізраіля, які ўвёў ідалаў сваіх у сэрца сваё і паставіў перад аблічча сваё тое, што было прычынаю грэху ягонага, і прыйдзе да прарока, Я, ГОС­ПАД, адкажу яму адпаведна да ліку ідалаў ягоных,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Дзеля таго размаўляй з імі і кажы ім: “Гэта кажа Госпад Бог: “Кожнаму з дому Ізраэля, які ўвядзе сваіх ідалаў у сэрца сваё і паставіць спакусу злачыннасці сваёй перад абліччам сваім і прыйдзе да прарока, пытаючы Мяне праз яго, Я — Госпад, Сам адкажу яму адпаведна да ліку ідалаў яго,

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 14:4
12 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў яму: так кажа Гасподзь: за тое, што ты пасылаў пасланцаў пытацца ў Вэльзэвула, божышча Акаронскага, быццам у Ізраіле няма Бога, каб папытацца пра слова Ягонае, - з пасьцелі, на якую ты лёг, ня сыдзеш зь яе, а памрэш.


а беззаконьніку гора: бо будзе яму адплата за дзеі рук ягоных.


так і я ўжыву іхнюю панаду і навяду на іх жахлівае для іх; бо Я клікаў - і ня было адказьніка, казаў - і яны ня слухалі, а рабілі ліхое ў вачах Маіх і выбіралі тое, што не даспадобы Мне.


сыне чалавечы! Гэтыя людзі дапусьцілі ідалаў сваіх у сэрца сваё і паставілі спакусу бязбожнасьці сваёй перад абліччам сваім: ці магу Я адказваць ім?


Таму скажы дому Ізраілеваму: так кажа Гасподзь Бог: навярнецеся і адвярнецеся ад ідалаў вашых, і ад усіх мярзотаў вашых адвярнеце аблічча ваша.


Бо калі хто з дому Ізраілевага і з прыхадняў, якія жывуць у Ізраіля, адпадзе ад Мяне і дапусьціць ідалаў сваіх у сэрца сваё, і паставіць спакусу бязбожнасьці сваёй перад абліччам сваім і прыйдзе да прарока папытацца ў Мяне празь яго, - дык Я, Гасподзь, ці дам яму адказ ад Сябе?


і кажы ім словы Мае, будуць яны слухаць альбо ня будуць, бо яны ўпартыя.


І Ён сказаў мне: «сыне чалавечы! устань і ідзі да дому Ізраілевага і кажы ім Маімі словамі;


За тое, што яны слугавалі ім перад ідаламі іхнімі і былі дому Ізраілеваму спакусай да бязбожнасьці, Я падняў на іх руку Маю, кажа Гасподзь Бог, і яны панясуць кару за віну сваю;


зьнішчу людзей і быдла, зьнішчу птушак нябесных і рыб марскіх, і спакусы разам зь бязбожнымі; зьнішчу людзей з улоньня зямлі, кажа Гасподзь.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы