Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 10:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 І паднялі херувімы крылы свае і падняліся на маіх вачах ад зямлі; калі яны адыходзілі, дык і колы каля іх; і сталі каля ўваходу ва ўсходнюю браму Дома Гасподняга, і слава Бога Ізраілевага ўгары над імі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 І херувімы ўзьнялі крылы, і паляцелі, і падняліся з зямлі на вачах маіх, і тыя колы разам з імі, і затрымаліся каля ўваходу ўсходняй брамы сьвятыні ГОСПАДА, і слава Бога Ізраіля супачывала над імі ўгары.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 і херубіны, падняўшы крылы свае, падняліся з зямлі на маіх вачах, і, калі яны падняліся, колы таксама вырушылі; і затрымаліся ля ўваходу ўсходняй брамы святыні Госпада, і слава Бога Ізраэля супачывала над імі ўгары.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 10:19
9 Крыжаваныя спасылкі  

І бачыў я: і вось на скляпеньні, якое над галовамі ў херувімаў, як бы камень сапфір, як бы нешта падобнае на прастол відаць было над імі.


І падняў мяне Дух і прывёў мяне да ўсходняе брамы Дома Гасподняга, якая павернута на ўсход. І вось, - каля ўваходу ў браму дваццаць пяць чалавек; і сярод іх я бачыў Язанію, сына Азуравага, і Фалтыю, сына Ванэевага, князёў народу.


І прывёў мяне да брамы, да той брамы, якая выходзіць на ўсход.


І вось, слава Бога Ізраілевага ішла з усходу, і голас Яго - як шум многіх водаў, і зямля асьвяцілася ад славы Яго.


І слава Госпада ўвайшла ў храм праз браму, што выходзіць на ўсход.


І ўвёў мяне ва ўнутраны двор дома Гасподняга, і вось, каля брамы храма Гасподняга, паміж бабінцам і ахвярнікам, каля трыццаці пяці мужоў стаяць сьпінамі сваімі да Гасподняга храма, а тварамі сваімі да ўсходу, і кланяюцца на ўсход сонцу.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы