Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 9:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 таму ведай, што не за праведнасьць тваю Гасподзь, Бог твой, дае табе авалодаць гэтаю добраю зямлёю, - бо ты народ цьвёрдахрыбетны.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 Дык ведай, што не дзеля праведнасьці тваёй ГОСПАД, Бог твой, даў табе гэтую добрую зямлю на ўласнасьць, бо ты — народ з цьвёрдым каркам.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 Дык ведай, што не дзеля справядлівасці тваёй Госпад, Бог твой, даў табе гэтую добрую зямлю ва ўласнасць, бо ты народ цвёрдага карку.

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 9:6
19 Крыжаваныя спасылкі  

Дык вось, абрэжце крайнюю плоць сэрца вашага і ня будзьце болей цьвёрдахрыбетныя;


Цьвёрдахрыбетныя! людзі зь неабрэзанымі сэрцамі і вушамі! вы заўсёды працівіцеся Духу Сьвятому, як бацькі вашыя, так і вы:


бо я ведаю ўпартасьць тваю і цьвёрдахрыбетнасьць тваю: вось і цяпер, калі я жыву з вамі сёньня, вы ўпартыя прад Госпадам; ці ж ня тым болей пасьля сьмерці маёй?


І сказаў мне Гасподзь: бачу Я народ гэты, вось, ён народ цьвёрдахрыбетны;


І сказаў Гасподзь Майсею: Я бачыў народ гэты, і вось, народ ён - цьвёрдахрыбетны;


І ўведаеце, што Я - Гасподзь, калі ўчыняцьму з вамі дзеля імя Майго, не паводле ліхіх вашых шляхоў і вашых учынкаў распусных, доме Ізраілеў, - кажа Гасподзь Бог.


І гэтыя сыны з агрубелым абліччам і з жорсткім сэрцам, - да іх Я пасылаю цябе, і ты скажаш ім: так кажа Гасподзь Бог!


Не спамяні нам грахоў нашых продкаў; хай неўзабаве запабегнуць нас шчадроты Твае; бо мы зусім аслаблі.


і адкалоўся ад цара Навухаданосара, які ўзяў зь яго клятву імем Бога, - і зрабіў упарцістаю шыю сваю і зжарсьцьвіў сэрца сваё да таго, што не зьвярнуўся да Госпада Бога Ізраілевага.


Цяпер ня будзьце цвёрдахрыбетныя, як бацькі вашыя, скарэцеся Госпаду і прыходзьце ў сьвятыню Ягоную, якую Ён асьвяціў навек: і служэце Госпаду Богу вашаму, і Ён адверне ад вас полымя гневу Свайго.


і сказаў: калі я здабыў упадабаньне ў вачах Тваіх, Уладару, дык хай пойдзе Ўладар сярод нас; бо народ гэты цьвёрдахрыбетны; даруй беззаконьні нашыя і грахі нашыя і зрабі нас спадчынай Тваёю.


у зямлю, дзе цячэ малако і мёд; бо Сам не пайду сярод вас, каб не загубіць Мне вас у дарозе, бо вы народ цьвёрдахрыбетны.


Таму скажы дому Ізраілеваму: так кажа Гасподзь Бог: ня вам Я зрабіў гэта, доме Ізраілеў, а дзеля сьвятога імя Майго, якое вы зьняславілі ў народаў, куды прыйшлі.


І загадаў я вам у той час, кажучы: Гасподзь, Бог ваш, даў вам зямлю гэтую ў валоданьне; усе здольныя да вайны, узброіўшыся, ідзеце паперадзе братоў вашых, сыноў Ізраілевых,


Вы былі непакорныя Госпаду з таго самага дня, як я ўведаў вас.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы