Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 8:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 Які правёў цябе па пустыні вялікай і страшнай, дзе гады, васіліскі, скарпіёны і мясьціны сухія, на якіх няма вады; Які скрынічыў табе вады са скалы гранітнай,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 Ён правёў цябе праз пустыню вялікую і страшную, у якой былі атрутныя зьмеі і скарпіёны, зямля сухая і бязводз­ьдзе. Ён вывеў табе ваду са скалы цьвёрдай,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 і быў тваім правадыром праз пустыню вялікую і страшную, у якой былі змеі, якія абпальваюць, і скарпіёны, зямля сухая і поўнае бязводдзе; Ён вывеў табе ручаі са скалы вельмі цвёрдай,

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 8:15
16 Крыжаваныя спасылкі  

і перадаў іх у рукі язычнікам, і ненавісьнікі іх завалодалі імі.


Ты збавіў душу маю ад сьмерці, вочы мае - ад сьлёз і ногі мае - ад спатыканьня.


Цяжар на жывёлах, якія ідуць на поўдзень, па зямлі прыгнёту і ўціску, адкуль выходзяць ільвіцы ды ільвы, асьпіды і лятучыя зьмеі; яны нясуць на хрыбтах аслоў багацьці свае і на гарбах вярблюдаў скарбы свае народу, ад якога ня будзе ім карысьці.


І ператворыцца прывід водаў у возера, і спрагненая зямля - у крыніцы водаў; у жытлішчы шакалаў, дзе яны спачываюць, будзе месца пад трысьнёг і чарот.


Вось, Я раблю новае; а цяпер яно зьявіцца; няўжо вы і гэтага ня хочаце ведаць? Я правяду дарогу ў стэпе, рэкі - у пустыні.


і не сказалі: дзе Гасподзь, Які вывеў нас зь зямлі Егіпецкай, вёў нас па пустыні, па зямлі пустой і неабжытай, па зямлі сухой, па зямлі ценю сьмяротнага, па якой ніхто не хадзіў і дзе ня жыў чалавек?


Я прызнаў цябе ў пустыні, у зямлі сасьмяглай.


І падняў Майсей руку сваю і ўдарыў у скалу посахам сваім двойчы, і пацякло многа вады, і піло супольства і быдла ягонае.


І паслаў Гасподзь на народ ядавітых зьмеяў, якія джгалі народ, і памерла мноства народу з Ізраілевых.


і ўсе пілі адно і тое самае духоўнае пітво, бо пілі з духоўнай скалы, якая ішла сьледам за імі; а скала тая была Ісус Хрыстос.


І выправіліся мы ад Гарыва, і йшлі па ўсёй гэтай вялікай і страшнай пустыні, якую вы бачылі па дарозе да гары Амарэйскай, як загадаў Гасподзь, Бог наш, і прыйшлі ў Кадэс-Варні.


Ён узьнёс яго на вышыні зямлі і карміў пладамі палёў, і паіў яго мёдам з каменя і алеем зь цьвёрдай скалы,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы