Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 7:26 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

26 і ня ўнось шкараднай брыдоты ў дом твой, каб не падупасьці праклёну, як яна; адварочвайся ад гэтага і гідзіся гэтага, бо гэта праклятае.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

26 Ніякай брыдоты не ўнясеш у дом твой, і ня будзеш ты закляцьцем, як яно. Пагарджаючы, будзеш пагарджаць і, брдзячыся, будзеш брыдзіцца гэтым, бо яно заклятае.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

26 Не прынось брыдоту ў дом твой, каб не было на цябе пракляцця, як і на яе; прызнавай гэта за бруд і лічы за нячыстасць ды агіднасць брыдкую, бо гэта — пракляцце.

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 7:26
15 Крыжаваныя спасылкі  

нішто з праклятага хай ня прыліпне да рукі тваёй, каб утаймаваў Гасподзь лютасьць гневу Свайго і даў табе літасьць і памілаваў цябе, і памножыў цябе, як запрысягаўся бацькам тваім,


Вернуцца тыя, якія сядзелі пад ценем ягоным, будуць багатыя хлебам - і расьцьвітуць, як вінаградная лаза, славутыя будуць, як віно Ліванскае.


І прыйдуць туды, і выкінуць зь яе ўсе гнюсоты яе і ўсе гідоты яе.


Тады вы будзеце лічыць за агіду аздобу балваноў з срэбра твайго і аздобу ідалаў з золата твайго; ты кінеш іх, як брыду; ты скажаш ім: прэч адгэтуль.


Прапаведуючы ня красьці, крадзеш? кажучы: не распусьнічай, распусьнічаеш? грэбуючы ідаламі, рабуеш сьвятыні?


Бо калі хто з дому Ізраілевага і з прыхадняў, якія жывуць у Ізраіля, адпадзе ад Мяне і дапусьціць ідалаў сваіх у сэрца сваё, і паставіць спакусу бязбожнасьці сваёй перад абліччам сваім і прыйдзе да прарока папытацца ў Мяне празь яго, - дык Я, Гасподзь, ці дам яму адказ ад Сябе?


Я навёў яго, кажа Гасподзь Саваоф, і ён увойдзе ў дом злодзея і ў дом кляцьбіта Маім імем ілжыва і застанецца ў доме ў яго, і зьнішчыць яго і дрэвы ягоныя і камяні ягоныя.


У той дзень чалавек кіне кратам і кажанам сваіх срэбраных і залатых сваіх ідалаў, якіх зрабіў сабе на пакланеньне ім,


А ўсю здабычу яго зьбяры на сярэдзіну плошчы яго і спалі агнём горад і ўсю здабычу яго цалкам Госпаду, Богу твайму, і хай будзе ён вечна ў руінах, ня трэба ніколі болей адбудоўваць яго;


калі будзеш слухаць голасу Госпада, Бога твайго, захоўваючы ўсе запаведзі Ягоныя, якія сёньня пераказваю табе, робячы заўгоднае прад вачыма Госпада, Бога твайго.


Але вы - нішто, і дзея вашая - нікчэмная; мярзота - той, хто выбірае вас.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы