Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 31:29 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

29 бо я ведаю, што пасьля сьмерці маёй вы разбэсьціцеся і ўхіліцеся ад дарогі, якую я наказваў вам, і з часам спасьцігнуць вас бядоты за тое, што вы будзеце рабіць ліхату прад вачыма Госпада, раздражняючы Яго дзеямі рук сваіх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

29 Бо я ведаю, што пасьля сьмерці маёй вы будзеце сапсаваныя і зьвернеце са шляху, які я вам загадаў, і напаткаюць вас у апошнія дні няшчасьці, бо вы будзеце рабіць ліхоту ў вачах ГОСПАДА і разгневаеце Яго справамі рук вашых».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

29 Бо я ведаю, што пасля маёй смерці ліхое чыніць будзеце і адвернецеся ад дарогі, якую я вам загадаў, і напаткаюць вас у апошнія часы няшчасці, калі дапусціцеся ліхога перад абліччам Госпада, так што разгневаеце Яго ўчынкамі рук вашых».

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 31:29
28 Крыжаваныя спасылкі  

І паклікаў Якаў сыноў сваіх і сказаў: зьбярэцеся, і я абвяшчу вам, што будзе з вамі ў апошнія дні;


Але зямля разбэсьцілася прад абліччам Божым і напоўнілася зямля злачынствамі.


так кажа Гасподзь: вось Я навяду бедства на месца гэтае і на жыхароў яго ўсе праклёны, напісаныя ў кнізе, якую чыталі перад абліччам цара Юдэйскага,


Але я ведаю, Заступнік мой жывы і стане пасьля мяне над зямлёю. І пасьля таго як мая скура будзе разбурана,


І сказаў Гасподзь Майсею: пасьпяшайся сысьці, бо разбэсьціўся народ твой, які ты вывеў зь зямлі Егіпецкай;


О, народзе грэшны, народзе пад цяжкімі беззаконьнямі, ліхадзейскае племя, сыны пагібельныя! Пакінулі Госпада, заняхаілі Сьвятога Ізраілевага, - павярнуліся назад.


Праз многа дзён ты спатрэбішся; у апошнія гады ты прыйдзеш у зямлю, збаўленую ад меча, сабраную з многіх гарадоў, на горы Ізраілевыя, якія былі ў пастаянным запусьценьні, але цяпер жыхары яе будуць вернуты з народаў і ўсе яны будуць жыць у бясьпецы.


А цяпер я прыйшоў абвясьціць табе, што станецца з народам тваім у апошнія часіны, бо ўява сягае да дзён далёкіх».


Глыбока ўпалі яны, разбэсьціліся, як за дзён Гівы; Ён успомніў бязбожнасьць іхнюю, пакарае іх за грахі іхнія.


і палягуць ад вострага меча, і павядуцца ў палон ва ўсе народы; і Ерусалім будзе таптаны язычнікамі, дакуль ня скончацца часы язычнікаў.


і з вас саміх паўстануць людзі, якія будуць казаць навыварат, каб павесьці вучняў за сабою.


І прамовіў Майсей у слых усяму сходу Ізраільцянаў словы песьні гэтай да канца:


і сказаў: схаваю аблічча Маё ад іх і ўбачу, які будзе іхні канец; бо яны род разбэшчаны, дзеці, у якіх няма вернасьці;


О, калі б яны памеркавалі, падумалі пра гэта, уразумелі, што зь імі будзе!


але яны разбэсьціліся прад Ім, яны ня дзеці Ягоныя ў сваіх заганах, род упарцісты і разбэшчаны.


каб вы не распусьціліся і не зрабілі сабе выяваў, малюнкаў якога-небудзь балвана, у выглядзе мужчыны альбо жанчыны,


Калі ты будзеш у смутку, і калі ўсё гэта спасьцігне цябе зь бегам часу, дык павернешся да Госпада, Бога твайго, і паслухаеш голасу Ягонага.


Дух жа ясна кажа, што апошнім часам адступяцца некаторыя ад веры, слухаючы духаў спакусьнікаў і вучэньняў дэманскіх,


у апошнія дні гэтыя гаварыў нам праз Сына, Якога паставіў спадкаемцам усяго, празь Якога і вякі стварыў.


найперш ведайце, што ў апошнія дні прыйдуць нахабныя паглумшчыкі, якія ўчыняюць паводле сваіх пахаценьняў


Але як толькі паміраў судзьдзя, яны зноў рабілі горш за бацькоў сваіх, ухіляліся да іншых багоў, служачы ім і пакланяючыся ім. Не адставалі ад учынкаў сваіх і ад упарцістага шляху свайго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы