21 дык дзяўчыну няхай прывядуць да дзьвярэй дома бацькі яе, і жыхары горада яе паб'юць яе камянямі да сьмерці, бо яна зрабіла вартае сораму сярод Ізраіля, калі блудадзеяла ў доме ў бацькі свайго; і так вынішчы зло спасярод сябе.
21 тады завядуць дзяўчыну тую да дзьвярэй дому бацькі ейнага і каменаваць яе будуць камянямі мужчыны гораду гэтага аж да сьмерці, бо яна ўчыніла ганьбу ў Ізраілі, чынячы распусту ў доме бацькі свайго. І вынішчыш зло з асяродзьдзя твайго.
21 то завядуць яе да дзвярэй дома бацькі яе і ўкамянуюць яе мужчыны гэтага горада аж да смерці, бо прынесла яна ганьбу Ізраэлю тым, што распуснічала ў доме бацькі свайго; так вынішчыш зло з асяроддзя свайго».
а прарока таго альбо тлумача сноў таго трэба аддаць сьмерці за тое, што ён умаўляў вас адступіцца ад Госпада, Бога вашага, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай і вызваліў цябе з дома рабства, прагнучы зьвесьці цябе з дарогі, па якой ісьці наказваў табе Гасподзь, Бог твой; і гэтак зьнішчы зло спасярод сябе.
А сыны Якава прыйшлі з поля і калі пачулі, дык засмуціліся мужчыны тыя і запалалі гневам, бо няславу зрабіў ён Ізраілю, пераспаўшы з дачкою Якава: а так нельга было рабіць.
і возьмем па дзесяць чалавек са ста ад усіх плямёнаў Ізраілевых, па сто ад тысячы і па тысячы ад цьмы, каб яны прынесьлі ежы народу, які пойдзе супроць Гівы Веньямінавай, пакараць яе за паскудную дзею, якую яна ўчыніла ў Ізраілі.
дык абаіх іх прывядзеце да брамы таго горада і пабеце іх камянямі да сьмерці: дзяўчыну за тое, што яна ня крычала ў горадзе, а мужчыну за тое, што ён зганьбіў жонку блізкага свайго; і так вынішчы зло спасярод сябе.
Калі знойдзены будзе хто лежачы з жонкаю замужняю, дык трэба аддаць сьмерці абаіх, і мужчыну, які ляжаў з жанчынаю, і жанчыну; і так вынішчы зло зь Ізраіля.
і ганьбовец імя Гасподняга павінен памерці, камянямі пабэе яго ўсё супольства: хай тое прыхадзень, хай тубылец пачне ганіць імя, аддадзены будзе сьмерці.
Прайшло каля трох месяцаў, і сказалі Юду, кажучы: Тамар, нявестка твая, далася ў распусту, і вось, яна цяжарная ад распусты. Юда сказаў: выведзіце яе, і хай яна будзе спалена.
Скажы гэта сынам Ізраілевым: хто з сыноў Ізраілевых і з прыхадняў, што жывуць сярод Ізраільцянаў, дасьць зь дзяцей сваіх Малоху, той хай будзе аддадзены сьмерці: народ зямлі хай пабэе яго камянямі;
Калі цябе пачне ўмаўляць брат твой тайна, сын маці тваёй, альбо сын твой, альбо дачка твая, альбо жонка на ўлоньні тваім, альбо сябар твой, які для цябе, як душа твая, кажучы: «хадзем і будзем служыць багам іншым, якіх ня ведаў ты і бацькі твае»,