Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 12:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 і разбурце ахвярнікі іхнія і паламайце слупы іхнія, і спалеце агнём гаі іхнія і пабеце балваноў - багоў іхніх, і вынішчыце імя іхняе ў месцы тым.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 Зруйнуйце ахвярнікі іхнія, скрышыце слупы іхнія, агнём спаліце астартаў іхніх, і паразь­бівайце выявы багоў іхніх, і сатрыце імёны іхнія з месца гэтага.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 Разваліце ахвярнікі іх, пабіце каменныя слупы іх, агнём спаліце гаі іх, і ідалаў паразбівайце, і сатрыце імёны іх з гэтых месцаў.

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 12:3
25 Крыжаваныя спасылкі  

і вы ня ўступайце ў спрымірэньне з жыхарамі зямлі гэтай; ахвярнікі іхнія разбурце». Але вы не паслухаліся голасу Майго. Што гэта вы зрабілі?


дык праганеце ад сябе ўсіх жыхароў зямлі і зьнішчыце ўсе выявы іх, і ўсіх літых ідалаў іхніх зьнішчыце і ўсе капішчы іхнія спустошце;


І будзе ў той дзень, кажа Гасподзь Саваоф, Я зьнішчу імёны ідалаў з гэтай зямлі, і яны ня будуць больш упамінацца, гэтак сама і лжэпрарокаў і нячыстага духа зь зямлі выдалю.


У дзеях людзскіх, па слове вуснаў Тваіх, я ахоўваў сябе ад шляхоў прыгнятальніка.


А зрабеце зь імі так: ахвярнікі іхнія разбурце, слупы іхнія паламайце і гаі іхнія высечыце і балванаў іхніх спалеце агнём;


Шануйце ўсё, што Я сказаў вам, і імя іншых багоў не спамінайце; хай ня чуецца яно з вуснаў тваіх.


І стаў я на пяску марскім і ўбачыў зьвера, які выходзіў з мора, зь сямю галовамі і дзесяцьцю рагамі: на рагах у яго было дзесяць дыядэмаў, а на галовах ягоных назовы богазьняважлівыя.


выкараню з асяродзьдзя твайго сьвяшчэнныя гаі твае і спустошу гарады твае.


І адвяду імёны Ваалаў ад вуснаў яе, і ня будуць болей згадвацца імёны іхнія.


Як пра сыноў сваіх, успамінаюць яны пра ахвярнікі свае і дубровы свае каля зялёных дрэў, на высокіх пагорках.


На восьмым годзе валадараньня свайго, яшчэ калі быў хлопчыкам, ён пачаў прыходзіць да Бога Давіда, бацькі свайго, а на дванаццатым годзе пачаў ачышчаць Юдэю і Ерусалім ад вышыняў і прысьвечаных дрэў і ад разьбёных і літых куміраў.


Пасьля заканчэньня ўсяго гэтага, пайшлі ўсе Ізраільцяне, якія былі там, у гарады Юдэйскія і разьбілі статуі, пасеклі прысьвечаныя дрэвы, і разбурылі вышыні і ахвярнікі ва ўсёй Юдэі і ў зямлі Веньямінавай, Яфрэмавай і Манасіінай, да канца. І потым вярнуліся ўсе сыны Ізраілевыя, кожны ў валоданьне сваё, у гарады свае.


Зрэшты, і добрае знойдзена ў табе, бо ты зьнішчыў куміраў у зямлі Юдэйскай і схіліў сэрца тваё да таго, каб ісьціць Бога.


і паламаў статуі, і высек дубровы, і напоўніў месца іх касьцямі чалавечымі.


ён адмяніў вышыні, разьбіў статуі, высек дуброву і зьнішчыў меднага зьмея, якога зрабіў Майсей, бо да самых тых дзён сыны Ізраілевыя кадзілі яму і называлі яго Нэхуштан.


і нават маці сваю Ану пазбавіў званьня царыцы за тое, што яна зрабіла балвана Астарты; і парубаў Аса балвана яе і спаліў каля патока Кедрона.


і адкінуў ён ахвярнікі багоў чужых і вышыні, і разьбіў статуі, і высек прысьвечаныя дрэвы;


дык не пакланяйся багам іхнім, і ня служы ім, і не пераймайся дзеямі іхнімі, скрышы іх і разбуры помнікі іхнія:


Ахвярнікі іхнія разбурце, слупы іхнія паламайце, высечыце гаі іхнія,


Балваноў - багоў іхніх папалеце агнём; не пажадай узяць сабе срэбра альбо золата, якое на іх, каб гэта ня сталася табе сеткаю, бо гэта агіда Госпаду, Богу твайму;


Але ня тое павінны вы рабіць Госпаду, Богу вашаму,


І паб'е Гасподзь Ізраіля, і будзе ён, як трысьнёг, хістаны ў вадзе, і выкіне Ізраільцянаў з гэтай добрай зямлі, якую даў бацькам іхнім, і расьсее іх за раку за тое, што яны зрабілі ў сябе балваноў, раздражняючы Госпада;


І пайшоў увесь народ зямлі ў дом Ваала, і разбурылі ахвярнікі яго, і выявы ягоныя зусім пабілі, і Матфана, жраца Ваалавага, забілі перад ахвярнікамі. І ўстанавіў сьвятар нагляд над домам Гасподнім.


І праз гэта загладзіцца беззаконьне Якава; і плодам гэтага будзе зьняцьце грэху зь яго, калі ўсе камяні ахвярнікаў аберне ён у кавалкі вапны, і ня будуць ужо стаяць дубровы і балваны сонца.


І рабіў Аса добрае і спадобнае ў вачах Госпада Бога свайго;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы