Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДЗЕІ 5:34 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

34 Устаўшы ў сынедрыёне, адзін фарысэй, якога звалі Гамалііл, законатлумач, паважаны ўсім народам, загадаў вывесьці апосталаў на кароткі час,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

34 А адзін фарысэй у сынэдрыёне, на імя Гамаліэль, законавучыцель, знаны ўсяму народу, устаўшы, загадаў на трохі [часу] вывесьці апосталаў,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

34 Тады адзін фарысей на імя Гамаліэль, заканазнавец, паважаны ўсім народам, устаўшы ў радзе, загадаў на нейкі час вывесці Апосталаў

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 5:34
14 Крыжаваныя спасылкі  

няўжо Бог забыўся мілаваць? няўжо ў гневе спыніў шчадроты Свае?


Тады князі і ўвесь народ сказалі сьвятарам і прарокам: гэты чалавек ня мае быць вырачаны на сьмерць, бо ён гаварыў нам імем Госпада Бога нашага.


І некаторыя са старэйшын зямлі ўсталі і сказалі ўсяму народнаму сходу:


Хоць Элнатан і Дэлая і Гемарыя ўпрошвалі цара не паліць скрутка, але ён не паслухаўся іх.


Праз тры дні знайшлі яго ў храме, сядзеў сярод настаўнікаў, слухаў іх і распытваў іх;


Аднаго дня, калі Ён вучыў, і сядзелі тут фарысэі і законьнікі, якія прыйшлі з усіх мясцовасьцяў Галілеі і Юдэі і зь Ерусаліма, і сіла Гасподняя зьяўлалася ў ацаленьні хворых -


Ісус адказваў і сказаў яму: ты - настаўнік Ізраілеў, і няўжо гэтага ня ведаеш?


я Юдэй, нарадзіўся ў Тарсе Кілікійскім, выгадаваны ў гэтым горадзе ў нагах у Гамалііла, рупліва настаўлены ў бацькоўскім законе, шчыры слуга Божы, як і ўсе вы сёньня.


І, загадаўшы ім выйсьці з сынедрыёна, раіліся паміж сабою,


Яны, паслухаўшыся, увайшлі раніцай у царкву, і вучылі. Тым часам першасьвятар і хто зь ім, прыйшоўшы, склікалі сынедрыён і ўсіх старэйшын з сыноў Ізраілевых, і паслалі ў цямніцу прывесьці апосталаў.


а прывёўшы іх, паставілі ў сынедрыёне; і спытаўся ў іх першасьвятар, кажучы:


а ім сказаў: мужы Ізраільскія! падумайце самі сабе пра людзей гэтых, што вам зь імі рабіць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы