ДЗЕІ 5:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)21 Яны, паслухаўшыся, увайшлі раніцай у царкву, і вучылі. Тым часам першасьвятар і хто зь ім, прыйшоўшы, склікалі сынедрыён і ўсіх старэйшын з сыноў Ізраілевых, і паслалі ў цямніцу прывесьці апосталаў. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)21 Пачуўшы гэта, яны ўвайшлі раніцаю ў сьвятыню і навучалі. А першасьвятар і тыя, што з ім, прыйшоўшы, склікалі сынэдрыён і ўсю старшызну сыноў Ізраіля і паслалі ў вязьніцу прывесьці іх. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)21 Пачуўшы гэта, яны на світанні ўвайшлі ў святыню і навучалі. Тым часам першасвятар і тыя, што былі з ім, прыйшоўшы, склікалі раду ды ўсіх старэйшын сыноў Ізраэля і паслалі ў вязніцу, каб прывесці іх. Глядзіце раздзел |