Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДЗЕІ 25:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 Калі ён зьявіўся, пасталі навокал Юдэі, якія прыйшлі зь Ерусаліма, і ўзводзілі на Паўла многія цяжкія абвінавачаньні, якіх не маглі даказаць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 Калі ж той прыйшоў, абступілі яго Юдэі, якія прыйшлі з Ерусаліму, прыносячы супраць Паўла шмат цяжкіх абвінавачваньняў, якіх не маглі давесьці.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 І, калі ён прыйшоў, абступілі яго юдэі, што прыйшлі з Ерузаліма, ускладаючы многа цяжкіх абвінавачанняў на Паўлу, якіх не маглі даказаць.

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 25:7
16 Крыжаваныя спасылкі  

хай пашукаюць у памятнай кнізе бацькоў тваіх, - і знойдзеш у кнізе памятнай, і даведаешся, што горад гэты - горад мяцежны і шкодны царам і абласьцям, і што адпады бывалі ў ім здавён, за што горад гэты і спустошаны.


І сказаў Аман цару Артаксэрксу: ёсьць адзін народ, раскіданы і расьсеяны паміж народамі па ўсіх вобласьцях царства твайго; і законы іх адрозьніваюцца ад законаў усіх народаў, і законаў цара яны ня выконваюць; і цару ня варта так пакідаць іх.


Пашыры ласку Тваю на тых, што Цябе ведаюць, і праўду Тваю на людзей, шчырых сэрцам,


Тады прыходзяць да Ісуса Ерусалімскія кніжнікі і фарысэі і кажуць:


А першасьвятары і кніжнікі стаялі і зацята вінавацілі Яго.


І пачалі вінаваціць Яго, кажучы: мы знайшлі, што Ён разбэшчвае народ наш і забараняе даваць падатак кесару, называючы Сябе Хрыстом Царом.


закрычаўшы: мужы Ізраільскія, памажэце! Гэты чалавек усіх і ўсюды настаўляе супроць народу і закона і месца гэтага; да таго ж і Элінаў дапусьціў у храм і спаганіў сьвятое месца гэтае.


і ня могуць даказаць таго, у чым цяпер вінавацяць мяне;


І сказаў Фэст: цару Агрыпе і ўсе прысутныя з намі мужы! вы бачыце таго, супроць якога ўсё мноства Юдэяў прыступаліся да мяне ў Ерусаліме і тут і крычалі, што ён не павінен больш жыць;


якія не дазваляюць нам гаварыць язычнікам, каб выратаваліся, і праз гэта ўвесь час напаўняюць меру грахоў сваіх; але блізіцца на іх гнеў да канца.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы