Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДЗЕІ 16:35 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

35 А як настаў дзень, ваяводы паслалі гарадзкіх служак сказаць: адпусьці тых людзей.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

35 А як настаў дзень, паслалі войты жандараў, кажучы: «Вызваль людзей гэтых».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

35 І, калі настаў дзень, магістрат паслаў ліктараў сказаць: «Адпусціце гэтых людзей».

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 16:35
9 Крыжаваныя спасылкі  

няўжо Бог забыўся мілаваць? няўжо ў гневе спыніў шчадроты Свае?


Мяне вы ці не баіцеся, кажа Гасподзь, перад Мною ці ня трымціце? Я паклаў пясок, граніцаю мору, вечнаю мяжою, якую не пяройдзе; і хоць хвалі яго імкнуцца, але пераадолець ня могуць; хоць яны бушуюць, але пераступіць яе ня могуць.


А як прывядуць вас у сынагогі, да начальстваў і ўладаў, ня турбуйцеся, як ці што адказваць, альбо што казаць;


і прывёўшы іх у дом свой, участаваў іх вячэрай і ўзрадаваўся з усім домам сваім, што ўвераваў у Бога.


Ахоўнік вязьніцы аб'явіў пра гэта Паўлу: ваяводы прыслалі адпусьціць вас, дык вось, выйдзіце зараз і ідзеце зь мірам.


Гарадзкія служкі пераказалі гэтыя словы ваяводам, і тыя спалохаліся, пачуўшы, што гэта рымскія грамадзяне,


А тыя, прыстрашыўшы, адпусьцілі іх, не знайшоўшы магчымасьці пакараць іх, з прычыны людзей, бо ўсе славілі Бога за тое, што адбылося;


Яны паслухаліся яго і, паклікаўшы апосталаў, білі іх і, забараніўшы ім гаварыць пра імя Ісуса, адпусьцілі іх.


Ісус загадаў сьвятарам і сказаў: выйдзіце зь Ярдана.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы