Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДАНІІЛА 8:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 Я ўважліва глядзеў на гэта, і вось, з захаду ішоў казёл па ўлоньні зямлі, не дакранаючыся да зямлі; у гэтага казла быў відаць рог паміж яго вачамі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 І калі я разважаў [пра гэта], вось, казёл з козаў ішоў з захаду па абліччы ўсёй зямлі і не датыкаўся зямлі. І ў гэтага казла быў відзён рог паміж вачэй ягоных.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 І я глядзеў уважліва: вось жа, казёл ад коз ішоў з захаду над паверхняй усёй зямлі, і не дакранаўся да яе; і, прытым, казёл меў выдатны рог між вачамі сваімі.

Глядзіце раздзел Копія




ДАНІІЛА 8:5
7 Крыжаваныя спасылкі  

А казёл кашлаты - цар Грэцыі, а вялікі рог, які паміж вачэй у яго, гэта - яе першы цар;


І паўстане цар магутны, які будзе валадарыць зь вялікаю ўладаю і будзе дзейнічаць па сваёй волі.


Тады казёл над меру ўзьвялічыўся; але калі ён узмацніўся, дык зламаўся вялікі рог, і замест яго вырасьлі чатыры, павернутыя на чатыры вятры нябесныя.


Потым бачыў я: вось - яшчэ зьвер, як барс; на сьпіне ў яго чатыры птушыныя крылы, і чатыры галавы былі ў таго зьвера, і была яму дадзена ўлада.


Пасьля цябе паўстане другое царства, ніжэйшае за тваё, і яшчэ трэцяе царства, меднае, якое будзе панаваць над усёю зямлёю.


У гэтага ідала галава была з чыстага золата, грудзі ў яго і рукі ў яго - з срэбра, чэрава ў яго і клубы ў яго - медныя,


Ён пайшоў да таго барана, які меў рогі, якога бачыў я, як ён стаяў каля ракі, і кінуўся на яго ў моцнай лютасьці сваёй.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы