Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДАНІІЛА 5:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 І вось што накрэсьлена: мэнэ, мэнэ, тэкэл, упарсін.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 І гэты надпіс, які напісаны: “Мэнэ, Мэнэ, Тэкел, Упарсін”.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 А вось такое пісанне, што было запісана: манэ, манэ, тэцэль, парэс.

Глядзіце раздзел Копія




ДАНІІЛА 5:25
10 Крыжаваныя спасылкі  

І прыйшло да яго пісьмо ад Ільлі прарока, у якім было сказана: так кажа Гасподзь Бог Давіда, бацькі твайго: за тое, што ты не пайшоў шляхамі Ёсафата, бацькі твайго, і шляхамі Асы, цара Юдэйскага,


У апраметную скінута ганарыстасьць твая з усім шумам тваім; пад табой падсьцілаецца чарвяк, і чэрві - покрыва тваё.


І прыйдзе на цябе нягода: ты не даведаешся, адкуль яна падымецца, і наваліцца на цябе бяда, якое ты ня мецьмеш сілы ўхіліць, і раптоўна прыйдзе на цябе загуба, пра якую ты ня думаеш.


І ўсе народы будуць служыць яму і сыну ягонаму і сыну сына яго, пакуль ня прыйдзе час яго і ягонай зямлі і яму самому; і будуць служыць яму народы многія і цары вялікія.


За гэта і паслана ад Яго пясьць рукі, і накрэсьлена гэта пісаньне.


Вось і разгадка слоў: мэнэ - вылічыў Бог царства тваё і паклаў канец яму;


Ці не паўстануць раптоўна тыя, якія будуць турзаць цябе, і ці не падымуцца супроць цябе рабаўнікі, - і ты дастанешся ім на рабаваньне?


зьявіў сілу рукі Сваёй; расьсеяў тых, што заносяцца думкамі сэрца свайго;


Але Бог сказаў яму: неразумны! гэтае ж ночы душу тваю забяруць у цябе; каму ж дастанецца тое, што ты назапасіў?


І аддасьць Гасподзь Ізраіля разам з табою ў рукі Філістымлянаў: заўтра ты і сыны твае будуць са мною, і табар Ізраільскі аддасьць Гасподзь у рукі Філістымлянаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы