ДАНІІЛА 5:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)2 Скаштаваўшы віна, Валтасар загадаў прынесьці залаты і срэбраны посуд, які Навухаданосар, бацька ягоны, вынес з храма ў Ерусаліме, каб пілі зь яго цар, вяльможы ягоныя, ягоныя жонкі і ягоныя наложніцы. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)2 Бэльшацар сказаў, калі пакаштаваў віна, каб прынесьлі начыньне залатое і срэбнае, якое вынес Навухаданосар, бацька ягоны, са сьвятыні, што ў Ерусаліме, каб пілі з іх валадар, магнаты ягоныя, жонкі ягоныя і наложніцы ягоныя. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)2 Дык калі ўжо Балтасар быў п’яны, загадаў прынесці срэбраныя і залатыя пасудзіны, якія бацька яго, Набукаданосар, нарабаваў са святыні ў Ерузаліме, каб маглі з іх піць цар, і магнаты, і жонкі яго, і наложніцы. Глядзіце раздзел |
узьнёсься супроць Госпада нябёсаў, і посуд храма Яго прынесьлі табе, і ты і твае вяльможы і наложніцы твае пілі зь яго віно, і ты славіў багоў срэбраных і залатых, медных, жалезных, драўляных і каменных, якія ня бачаць, і ня чуюць, і не разумеюць; а Бога, у руцэ ў Якога душа твая і ў Якога твае ўсе шляхі, ты не праславіў.