Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДАНІІЛА 4:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 А ўявы маёй галавы на маім ложку былі такія: бачыў я - вось пасярод зямлі дрэва, досыць высокае.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 А відзеж галавы маёй на ложку маім [такі]: я бачыў, вось, пасярод зямлі дрэва, і вышыня ягоная вялікая.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 З’явы ў маёй галаве на маім ложку былі такія. Глядзеў я, і, вось, дрэва на сярэдзіне зямлі, і яго вышыня — велізарная.

Глядзіце раздзел Копія




ДАНІІЛА 4:7
16 Крыжаваныя спасылкі  

і зжэрлі худыя каласы сем каласоў добрых. Я расказаў гэта вяшчунам, але ніхто не растлумачыў мне.


Раніцай сумеўся дух ягоны, і паслаў ён, і паклікаў усіх вешчуноў Егіпта і ўсіх мудрацоў ягоных, і расказаў ім фараон сон свой; але ня было нікога, хто растлумачыў бы яго фараону.


Які робіць нікчэмнымі азнакі ілжэпрарокаў і выкрывае вар'яцтва чарадзеяў, мудрацоў праганяе назад, і веды іх робіць глупствам,


Вось, Асур быў кедр на Ліване з прыгожымі галінамі і цяністаю лістотаю і высокі ростам: вяршаліна ягоная была сярод тоўстых сукоў.


хлопчыкаў, у якіх няма ніякай цялеснай хібы, прыгожых сабою і цямных да ўсякай мудрасьці, і здатных да навук і кемлівых і здольных служыць у царскіх харомах, і каб навучыў іх кнігам і мове Халдэйскай.


Халдэі адказвалі цару і сказалі: «няма на зямлі чалавека, які мог бы адкрыць цару гэтую справу, і ніводзін цар, вялікі і магутны, не патрабаваў такога ад ніводнага чарадзея, вяшчуна і Халдэя.


Данііл адказваў цару і сказаў: «таямніцы, пра якую пытаецца цар, ня могуць адкрыць цару ні мудрацы, ні заклінальнікі, ні чарадзеі, ні вяшчуны.


Яны другі раз адказвалі і сказалі: «хай цар раскажа сваім рабам сон, і мы разгадаем яго сутнасьць».


У гэты самы час падступіліся некаторыя Халдэі і данесьлі на Юдэяў.


а лісьце было цудоўнае, і мноства пладоў і ежа на ўсіх, а пад ім жыла зьвярына польная і ў гольлі гнездаваліся птушкі нябесныя,


Моцна закрычаў цар, каб прывялі і заклінальнікаў, Халдэяў і вяшчуноў; цар загаварыў і сказаў мудрацам Вавілонскім: «хто прачытае гэта напісанае і разгадае мне сутнасьць яго, той будзе апрануты ў пурпуру, і залаты ланцуг атрымае на шыю сваю, і трэцім валадаром будзе ў царстве».


І ўвайшлі ўсе царовыя мудрацы, але не маглі прачытаць пісаньня і разгадаць цару сутнасьць яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы